Ад спрадвечнага да сучаснага.

Жалеза ў гісторыі чалавецтва з’явілася значна пазней за іншыя металы. У народным асяродку гэты метал быў надзелены сакральным статусам. Але з-за яго магчымасці ржавець стаўленне да яго ў народнай культуры было некалькі насцярожаным. Іржу параўноўвалі з крывёй, якая выступае на целе чалавека. Аднак гэта не перашкаджала даволі паспяхова выкарыстоўваць гэты метал як цудадзейны сродак у народнай медыцыне і як абярэг.

  • Лічылася, што амулеты і ўпрыгожанні з жалеза ахоўваюць чалавека ад нячыстай сілы.
  • У народзе і па сённяшні дзень існуе вера ў моц жалезнай шпількі, якую прышпільваюць да вопраткі ў патаемным месцы, ці падковы, якая прыбіта пры ўвахо-дзе ў хату.
  • Калі па вуліцы міма хаты неслі нябожчыка, у калыску да дзіцяці клалі што-небудзь жалезнае, найчасцей нож.
  • Шматлікія магічныя дзеянні трэба было выконваць у прысутнасці толькі гэтага металу. Так, на Палессі верылі, калі, пачуўшы першы гром, пакласці на галаву што-небудзь жалезнае, то на працягу года яна не будзе балець.
  • Пасля таго як з хаты вынеслі памерлага, праз парог кідалі што-небудзь жалезнае, каб астатнія дамачадцы былі здаровымі і не “перахапілі” на сябе смерць.
  • Лекавай лічылі ваду, у якую апускалі гарачы кавалак жалеза, каб астудзіць. Гэтую ваду выкарыстоўвалі пры захворваннях скуры.
  • Верылі: калі карэнні лекавых траў капаць жалезным капачом, іх цудадзейная лекавая сіла толькі павялічыцца.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter