Ад спрадвечнага да сучаснага.

Аўторак на другім пасля Вялікадня тыдні. Яшчэ і яшчэ раз уважліва пры-гледзімся да структуры веснавога сектара святаў у календары беларусаў і вызначым асноўны прынцып яго пабудовы. Увядзенне хрысціянскай Пасхаліі задало гэтаму цыклу дакладна вызначаны рытм, кратны ліку сем: ад Масленіцы да Вялікадня і ад яго да Сёмухі (Тройцы) сем тыдняў. Вербніца святкуецца за сем дзён да Вялікадня. І па логіцы развіцця падзей наступнае пасля Вялікадня свята таксама павінна было адзначацца на сёмы дзень.

Аднак адбылося неверагоднае. Сутыкнуліся дзве моцныя традыцыі, яны шукалі кропкі перасячэння, узаемаспалучэння — і гэта адбылося, перш за ўсё за кошт уступак нашай адвечнай традыцыі. Але там, дзе справа дайшла да самага архаічнага, глыбіннага, падсвядомага, космасам  абгрунтаванага — культу продкаў — наша традыцыя не саступіла ні на крок. У выніку склалася своеасаблівая кампрамісная сітуацыя: у структуры хрысціянскай Пасхаліі атрымалася парушэнне рытму, якое  саступіла дарогу заканамернасці праяўлення славянскага культу продкаў. Справа ў тым, што сярод славян, у тым ліку і беларусаў, меўся свой універсальны рытм традыцыйнай культуры. Яго часцей за ўсё звязваюць з рытмам памінальных абрадаў: 0 — 3 — 9 — 40 — 1,0 год (аднак ён ляжыць у аснове  і радзіннай, і вясельнай абраднасці, таму мы называем яго універсальным). У гэтым рытме закладзены наступны сэнс: 0 — момант смерці, 3-ці — дзень пахавання, 9-ты — першае ўласна сямейнае памінанне. Відаць, якраз гэты аспект і паўплываў на часавую прымеркаванасць Радаўніцы да Вялікадня. Яна адзначаецца на дзевяты дзень пасля Уваскрашэння Хрыстова, у аўторак на другім, Фаміным, тыдні. Вось так “радзіцельская субота” пачала ў шэрагу месцаў Беларусі адзначацца ў аўторак і атрымала незвычайную назву — Радаўніца (Радуніца, Радоўніца, Раданіца, Провады, Праводны тыдзень, Мёртвая радыніца, Мёртвы ці Праводны дзень). У вёсцы Пыхань Веткаўскага раёна зафіксавана яшчэ адна даволі незвычайная назва гэтага дня — Хамова пасха. 
(Падрабязна пра традыцыі святкавання Радаўніцы чытайце ў наступным нумары.)

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter