Ад спрадвечнага да сучаснага.

Чацвярговая соль. Адным з самых старажытных абярэгаў лічылася “чацвярговая” соль, якую “рыхтавалі” ў ноч з серады на чацвер. У газеце “Минский листок” (№ 74 за 1894 г.) было паведамленне наступнага кшталту: “Напярэдадні Чыстага чацвярга беларусы пакідаюць на ўсю ноч пад адкрытым небам кавалак мыла і соль — як лякарства ад сурокаў; іх захоўваюць увесь год у кожнай хаце”.

Чацвярговая соль. Адным з самых старажытных абярэгаў лічылася “чацвярговая” соль, якую “рыхтавалі” ў ноч з серады на чацвер. У газеце “Минский листок” (№ 74 за 1894 г.) было паведамленне наступнага кшталту: “Напярэдадні Чыстага чацвярга беларусы пакідаюць на ўсю ноч пад адкрытым небам кавалак мыла і соль — як лякарства ад сурокаў; іх захоўваюць увесь год у кожнай хаце”.

У асяроддзі ўсходніх славян вядома было некалькі варыянтаў яе асвячэння, надання статусу абярэга і ўключэння ў сістэму абрадаў прадуцыравальнага характару. Сярод беларусаў найбольш пашыранай лічылася соль “на сямі вятрах”. Сальнічку са звычайнай соллю ў сераду на перадвелікодным тыдні перад заходам сонца ставілі на адкрытым месцы: на паляніцу дроў, на стог сена або проста пад застрэшак. За незвычайную ноч яна ўцягвала ў сябе энергію сонца, месяца, зор, паветра і набывала, па меркаваннях нашых далёкіх продкаў, незвычайныя гаючыя і ахоўныя якасці. Раніцай, як толькі ўзыходзіла сонца, сальнічку забіралі, неслі ў хату, прычашчаліся ёй, а астатняе хавалі за бажнічку, за абразы.
Быў вядомы і другі варыянт надання солі чарадзейнай магічнай сілы. Яе перапальвалі на патэльні ў печы.
На працягу года асвечаную такімі спосабамі соль выкарыстоўвалі ў самых розных сітуацыях як самы моцны абярэг і цудоўны лекавы сродак. Напрыклад, падчас сустрэчы з супрацоўнікамі сферы культуры Шклоўскага раёна ў 2001 годзе адна з жанчын расказала наступную гісторыю. Штогод яна рабіла тое, пра што казала яе бабуля. У Чысты чацвер яна засыпала па некалькі драбінак солі ў невялічкі мяшэчак, пашыты з тканіны чырвонага колеру, і раздавала ўсім членам сям’і. І вось аднойчы яе дзевятнаццацігадовы сын устаў раніцай і нечакана аддаў матулі гэты абярэг, пры гэтым сказаў фатальныя словы: “Ён (абярэг) мне больш непатрэбны”. Маці ціха забрала мяшэчак, нічога не запытаўшы ў сына. Адвячоркам у хату прыляцела жахлівая навіна — сын разбіўся на матацыкле. Цяжка зараз сказаць, што было прычынай, а што вынікам у гэтай складанай жыццёвай гісторыі, аднак тое, што паміж згаданымі падзеямі была пэўная сувязь, наўрад ці трэба каго пераконваць.
На працягу года асвечаную такімі спосабамі соль выкарыстоўвалі ў самых розных сітуацыях як самы моцны абярэг і цудоўны лекавы сродак.
Акрамя солі ў Чысты чацвер на двор выносілі асвячаць ваду (як адзін з галоўных сродкаў ачышчэння) і мыла (як складовы кампанент абрадавых дзеянняў ачышчальнага характару: “мылам у чацвер да сонца мыюцца ў лазні, каб быць чыстым цэлы год”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter