Ад сэрца да сэрца

Тысячы беларусаў і іх нашчадкаў жывуць на малдаўскай зямліУ Малдове дзейнічае восем розных беларускіх суполак, я ўзначальваю Асацыяцыю беларусаў муніцыпія Кішынёва. І вельмі добра, што пра справы суайчыннікаў замежжа пастаянна расказвае “Голас Радзімы”. Мы, дарэчы, з удзячнасцю штотыднёва атрымліваем па пошце 3 экзэмпляры газеты, зберагаем іх, з задавальненнем чытаем пра жыццё на Бацькаўшчыне і пра землякоў з розных краін. У нашай асацыяцыі ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, а нядаўна прэзентавалася кніга “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча. Кніга салідная: больш за 800 старонак, прыгожа выдадзена і аформлена, утрымлівае ўнікальны матэрыял пра беларусаў Малдовы пачынаючы з ХІV стагоддзя. Падобнай манаграфіяй, дарэчы, не можа пакуль пахваліцца ніводная іншая дыяспара Малдовы. Расказваю пра гэта чытачам газеты з надзеяй: хай пра выданне даведаюццца беларусы ў іншых краінах, ды і ў сябе зробяць з часам нешта падобнае.
Аўтограф на памяць ад былога пасла Беларусі ў Малдове Васіля СаковічаТысячы беларусаў і іх нашчадкаў жывуць на малдаўскай зямлі
У Малдове дзейнічае восем розных беларускіх суполак, я ўзначальваю Асацыяцыю беларусаў муніцыпія Кішынёва. І вельмі добра, што пра справы суайчыннікаў замежжа пастаянна расказвае “Голас Радзімы”. Мы, дарэчы, з удзячнасцю штотыднёва атрымліваем па пошце 3 экзэмпляры газеты, зберагаем іх, з задавальненнем чытаем пра жыццё на Бацькаўшчыне і пра землякоў з розных краін. У нашай асацыяцыі ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, а нядаўна прэзентавалася кніга “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы” былога Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча. Кніга салідная: больш за 800 старонак, прыгожа выдадзена і аформлена, утрымлівае ўнікальны матэрыял пра беларусаў Малдовы пачынаючы з ХІV стагоддзя. Падобнай манаграфіяй, дарэчы, не можа пакуль пахваліцца ніводная іншая дыяспара Малдовы. Расказваю пра гэта чытачам газеты з надзеяй: хай пра выданне даведаюццца беларусы ў іншых краінах, ды і ў сябе зробяць з часам нешта падобнае.
Кніга Васіля Саковіча — цудоўны падарунак усім землякам, якія 20 гадоў таму арганізавалі ў Малдове першую сваю абшчыну “Беларусь”. Некалькі соцен беларусаў і выхадцаў з Беларусі тады аб’ядналіся, каб мець магчымасць пагаварыць калі-нікалі на роднай мове, выдаваць кнігі, ладзіць выставы мастакоў, разам успамінаць блізкія з дзяцінства напевы, музыку і танцы, дзяліцца рэцэптамі прыгатавання смачных нацыянальных страў. Шмат чаго зроблена за дваццаць гадоў беларусамі ў нашых суполках, створаных у розных гарадах Малдовы. Пра гэта таксама ішла гаворка на прэзентацыі кнігі. Быў разам з намі і аўтар Васіль Саковіч — экс-пасол, доктар палітычных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
На прэзентацыі кнігі былі людзі розных пакаленняўНа прэзентацыю, якую ў самым цэнтры сталіцы, у актавай зале Нацыянальнай бібліятэкі Малдовы ладзіла Асацыяцыя беларусаў муніцыпія Кішынёва, сабралася шмат суайчыннікаў. Былі запрошаны і лідары іншых этнасуполак Малдовы, навукоўцы, культурныя дзеячы, журналісты. Працяглымі апладысментамі віталі аўтара, які падарыў усім не толькі па асобніку выдатнай манаграфіі, а, як сказаў адзін з гасцей, падарыў праўду пра беларусаў, якія ўнеслі важкі ўклад у гісторыю Малдовы.
У кнізе “Беларусы ў этнакультурнай прасторы Малдовы”, як напісана ў прадмове, грунтоўна прааналізаваны гістарычныя этапы беларуска-малдаўскіх стасункаў за вялікі перыяд: з ХІV стагоддзя па наш час. Расказваецца, як развівалася беларуская дыяспара, ствараліся, ладзяць свае дачыненні ў малдаўскім грамадстве розныя суполкі. Аўтар глядзіць на жыццё беларускіх этнакультурных арганізацый Малдовы з розных ракурсаў — тым і цікавы том. Шмат увагі надаецца аналізу сучасных тэндэнцый у міжкультурным дыялогу, дзейнасці суполак па захаванні ў замежжы нацыянальнай культуры, этнічнай ідэнтычнасці. У кнізе ёсць і ўсебаковая характарыстыка беларусаў Малдовы як этнічнай групы, аналізуюцца праблемы іх адаптацыі, а таксама грамадзянскай ідэнтычнасці ў сучасны перыяд развіцця Малдовы. Несумненна, кніга Васіля Саковіча — знакавая з’ява ў нашай этнакультурнай прасторы. У ёй пададзены не мазаічныя, фрагментарныя звесткі, а навуковая, усебаковая ацэнка гістарычнага ўкладу беларусаў у сацыяльна-эканамічнае, навуковае, культурнае развіццё і абарону суверэнітэту Малдовы.
У даследаванні, выдадзеным Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, разгледжаны і сучасныя тэндэнцыі беларуска-малдаўскіх стасункаў, намечаны перспектывы іх развіцця. Аўтар лічыць, што плён яго працы будзе карысным для прадстаўнікоў дыпкорпуса, кіраўнікоў і спецыялістаў дзяржкіравання, навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Вокладка новай кнігіШмат цікавых звестак знойдуць у выданні ўсе, хто цікавіцца этнаканфесійнай праблематыкай, дзейнасцю беларусаў замежжа. На вечарыне доўга гучалі беларускія песні, вяліся цёплыя размовы пра Бацькаўшчыну, дэгуставаліся стравы беларускай кухні. А Васіль Андрэевіч з увагай успрыняў прапановы па падрыхтоўцы і другога, дапоўненага выдання манаграфіі. Варта нагадаць, што паслом ён быў ў 1999-2009 гадах, праводзіў тады свае даследаванні, пошукі ў архівах. Ці ведаеце вы, напрыклад, што некалі менавіта беларускія друкары стаялі ля вытокаў зараджэння кнігадрукавання ў Малдове? Увогуле ж аўтар згадвае амаль пра 400 найбольш вядомых беларусаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, эканомікі Малдовы, вызвалялі яе ад фашыстаў, будавалі гарады і электрастанцыі, развівалі сельскую гаспадарку, працавалі на карысць малдаўскай літаратуры, рэлігійнай культуры. Цяпер жа ў многіх герояў манаграфіі падрастаюць дзеці і ўнукі, якія таксама ўносяць важкі ўклад у культуру, эканоміку братняй краіны. Так што беларускі працяг у Малдове — абавязкова будзе. Васіль Саковіч лічыць, што асэнсаванне ўкладу беларусаў у сусветную культуру і навуку, вяртанне знакамітых імёнаў суайчыннікаў Бацькаўшчыне, далучэнне іх спадчыны да беларускай культуры і навукі — надзвычай важны элемент нацыянальнага адраджэння Беларусі.

Генадзь Зяньковіч, г. Кішынёў
На здымках:
Аўтограф на памяць ад былога пасла Беларусі ў Малдове Васіля Саковіча
На прэзентацыі кнігі былі людзі розных пакаленняў
Вокладка новай кнігі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter