Ад Неглюбкі да Токіа і Нью-Ёрка

У знакамітай вёсцы на Гомельшчыне, дзе захаваліся даўнія традыцыі ткацтва, упершыню ладзіўся Фестываль беларускага ручнікаНеглюбка — гэта прыгожая вёска ў Веткаўскім раёне. А нядаўна любімае месца адпачынку неглюбчан, сквер ля Дома культуры, пераўтварыўся ў музей ручнікоў. Здавалася б, падобныя адзін да другога даматканыя творы, але чырвона-белыя ўзоры ўсе розныя, і шмат сэнсаў, патаемных сімвалаў і знакаў мінуўшчыны зберагаюць. На свяце, дарэчы, уладарылі не толькі неглюбскія ручнікі, са сваімі вырабамі прыехалі ткачыхі з Акцябрскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага, Кармянскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельшчыны. Усе майстрыхі ахвотна дзяліліся з наведвальнікамі свята ткацкімі сакрэтамі.
Ткацтва – рамяство старажытнае, але і сёння запатрабаванаеУ знакамітай вёсцы на Гомельшчыне, дзе захаваліся даўнія традыцыі ткацтва, упершыню ладзіўся Фестываль беларускага ручніка
Неглюбка — гэта прыгожая вёска ў Веткаўскім раёне. А нядаўна любімае месца адпачынку неглюбчан, сквер ля Дома культуры, пераўтварыўся ў музей ручнікоў. Здавалася б, падобныя адзін да другога даматканыя творы, але чырвона-белыя ўзоры ўсе розныя, і шмат сэнсаў, патаемных сімвалаў і знакаў мінуўшчыны зберагаюць. На свяце, дарэчы, уладарылі не толькі неглюбскія ручнікі, са сваімі вырабамі прыехалі ткачыхі з Акцябрскага, Лельчыцкага, Нараўлянскага, Кармянскага, Рэчыцкага, Светлагорскага раёнаў Гомельшчыны. Усе майстрыхі ахвотна дзяліліся з наведвальнікамі свята ткацкімі сакрэтамі.
Неглюбка не выпадкова стала першым месцам правядзення фестывалю. Мясцовыя майстрыхі захоўваюць там сакрэты старадаўняга майстэрства. У свой час зацікавіліся іх творчасцю і вучоныя-этнографы. Узоры ручнікоў доўга вывучаліся, і сёння дакладна вядома да 500 разнастайных элементаў арнамента! А ў кожнага выраба ж ёсць і асаблівае прызначэнне.
Вось творы Людмілы Кавалёвай: ручнікі вясельныя, да хрышчэння, на кожны дзень… “Самы просты па вырабе — ручнік-“уціральнік”, якім у паўсядзённасці выціраюць рукі і твар, — расказвае ткачыха пра сваю працу. — Такі ручнік амаль ніколі не мае арнаментальнага ўпрыгожання. Высокае прызначэнне ў ручніка-“набожніка”, якім упрыгожваюць чырвоны кут хаты, накрываюць абразы з выявай Багародзіцы, Ісуса Хрыста ці, напрыклад, Мікалая-Цудатворца”. Расказала жанчына і пра іншае прызначэнне ручнікоў, без якіх раней не абыходзілася ніводная важная падзея ў сям’і: нараджэнне дзіцяці, вяселле, пахаванне… Ды і сёння, узгадаем, бацькі сустракаюць з загсу або царквы жаніха з нявестай хлебам-соллю на ручніку. Вядома ж, як два яго канцы складаюць адзінае цэлае, так і дзве сям’і — родняцца.
Майстрыха Людміла Кавалёва навучае ткацтву дзяцей у сельскім Доме культуры. Гаворыць, гурток наведваюць і хлопчыкі, а ткаць у іх атрымліваецца іншым разам лепей, чым у дзяўчынак. На свяце майстрыха паказвала працэс ткання. Здавалася, так хутка і зладжана пераплятаюцца між сабой бела-чырвоныя ніткі. А колькі напружанай працы за знешняй лёгкасцю… Паказвалі майстэрства і Тацяна Суглоб з Неглюбкі, і Марыя Плех з вёскі Данілавічы Лельчыцкага раёна.
Сапраўды, ручнікі — неад’емная частка гісторыі і культуры беларусаў. Дзякуючы ім ствараўся і пэўны лад жыцця. Нездарма ж і ў пасагах (па руску: приданое) дзяўчат раней абавязкова было ад 20 да 50 ручнікоў — на розныя выпадкі. А ў іх арнаментах бачым сімвалы дабрабыту, урадлівасці, працягу роду, знакі-абярэгі… Сёлетні ж фестываль прыадкрыў таямніцы з бела-чырвоных тканін, даў магчымасць нам паглыбіцца ў сэнс сімвалаў і знакаў той мовы, якой карысталіся продкі.
А мова гэтая стала і міжнароднай, бо неглюбскія ручнікі, вытканыя на драўляных кроснах, колькі ўжо год вандруюць з краіны ў краіну. Выстава пабывала ў Нью-Ёрку, Токіа, Парыжы, Бруселі... Некалькі ручнікоў ёсць у калекцыі амерыканскага музея “Метраполітэн”, некаторыя з іх упрыгожваюць залу офіса ААН у Нью-Ёрку. Так што традыцыі Неглюбкі жывуць, становяцца ўсё больш папулярнымі ў свеце.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Ткацтва – рамяство старажытнае, але і сёння запатрабаванае
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter