Ад Iгуменскага тракту - да "Iгуменскага блакнота"

Адна з новых, вельмi прыгожых вулiц беларускай сталiцы называецца Iгуменскi тракт. Для многiх яе жыхароў, маiх суседзяў, i дагэтуль застаецца загадкай: чаму менавiта Iгуменскi тракт? Многае становiцца зразумелым, калi прачытаць кнiгу краязнаўца i журналiста Алеся Карлюкевiча “Iгуменскi блакнот”, якая выйшла ў канцы мiнулага года.Адна з новых, вельмi прыгожых вулiц беларускай сталiцы называецца Iгуменскi тракт. Для многiх яе жыхароў, маiх суседзяў, i дагэтуль застаецца загадкай: чаму менавiта Iгуменскi тракт? Многае становiцца зразумелым, калi прачытаць кнiгу краязнаўца i журналiста Алеся Карлюкевiча “Iгуменскi блакнот”, якая выйшла ў канцы мiнулага года.
Справа ў тым, што Iгуменскi тракт — старажытная назва шляху да Iгуменшчыны. Была некалi такая адмiнiстрацыйная адзiнка — Iгуменскi павет. Энцыклапедычныя даведкi ўдакладняюць, што Iгуменскi павет — гэта адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка на Беларусi ў 1795—1923 гадах, цэнтр яе — г.Iгумен (сучасны Чэрвень). А зараз гэта Пухавiцкi, Чэрвеньскi, Бярэзiнскi, Старадарожскi, Уздзенскi раёны i некаторае iх памежжа.
Варта адзначыць, што Пухавiччына, Iгуменскi край — даўняя прастора зацiкаўленняў Алеся Карлюкевiча. Прычым да гэтага прыйшло ўжо трэцяе, дапоўненае i выпраўленае выданне “Iгуменскага блакнота”. Аўтар расказвае пра сваiх землякоў, пра тое, чым адметным вызначаюцца мястэчкi, вёскi, чым багатыя краявiды, iгуменскiя сцежкi-дарожкi. Пагартайце старонкi новага выдання “Iгуменскага блакнота” — i вы знойдзеце шмат адметных, не вядомых раней фактаў, пазнаёмiцеся з мастакамi Iсаакам Бродскiм, Сяргеем Ткачовым, рускiмi пiсьменнiкамi Грыгорыем Мачтэтам, Яўгенам Чырынавым у iх стасунках з Пухавiччынай. Шмат увагi ў сваiх вандроўных росшуках аўтар надае лiтаратурна-краязнаўчай тэматыцы.
У прадмове да кнiгi член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, доктар медыцынскiх навук Арнольд Смеяновiч падкрэслiвае, што iгуменская прастора заўсёды вызначалася тым, што ў краi працавалi руплiвыя, цiкаўныя да гiсторыi сваёй Бацькаўшчыны краязнаўцы, i перш за ўсё — Аляксандр Карлавiч Ельскi. Аўтар “Iгуменскага блакнота” працягвае гэтыя традыцыi. Сведчанне таго, што праз повязь часоў адбываецца повязь пакаленняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter