Аб’яднанне лепшых тэхналогiй Расii i Германii – пратэзы Вальтэра для вачэй

Калi да жыхароў Балтыйскiх дзяржаў, якiм патрэбны пратэзы для вачэй, звярнуцца з пытаннем: «Якiя лабараторыi пратэзаў для вачэй вы ведаеце?», звычайна называюць Латвiйскую пратэзную лабараторыю Вальтэра, Маскоўскi iнстытут захворвання вачэй Гельмгольца, фiрму вочнага цэнтра па вулiцы Намёткiна цi Лаушскую лабараторыю вочных пратэзаў, што ў Германii.
Калi да жыхароў Балтыйскiх дзяржаў, якiм патрэбны пратэзы для вачэй, звярнуцца з пытаннем: «Якiя лабараторыi пратэзаў для вачэй вы ведаеце?», звычайна называюць Латвiйскую пратэзную лабараторыю Вальтэра, Маскоўскi iнстытут захворвання вачэй Гельмгольца, фiрму вочнага цэнтра па вулiцы Намёткiна цi Лаушскую лабараторыю вочных пратэзаў, што ў Германii. Якая ж з iх найлепшая? Цяжка адказаць адназначна, бо кожнае з гэтых прадпрыемстваў прапануе свае перавагi. Фiрма «Пратэзная лабараторыя Вальтэра» унiкальна тым, што аб’яднала лепшыя тэхналогii i матэрыялы Расii i Германii. Калi прыглядзецца, на карце вы заўважыце, што Латвiя i геаграфiчна размешчана памiж Расiяй i Германiяй i заўжды актыўна супрацоўнiчала з абедзвюма дзяржавамi ў розных галiнах медыцыны. Не выпадкова, што лабараторыя пратэзаў для вачэй змагла ўдала аб’яднаць традыцыi школы вочнага пратэ-зiравання абедзвюх дзяржаў i далей удасканалiць сваё майстэрства. Дырэктар фiрмы «Пратэзная лабараторыя Вальтэра», адзiн з вядучых спецыялiстаў Еўропы, Валдыс Вальтэр свае першапачатковыя ўмельства i навыкi займеў у Германii i Расii. Галоўны акцэнт пратэзнай лабараторыi Вальтэра робiцца пераважна на якасць i дасягненне iдэальнага касметычнага эфекту. Разважаючы пра лепшы касметычны эфект, памылкова думаць, што дастаткова мець выдатны пратэз, бо дасканалы касметычны эфект выяўляюць многiя другiя дадатковыя фактары. Адзiн з iх – гэта ўшыванне адпаведнага арбiтальнага iмплантата ў поласць вока. Гэты шарык, прыкладна 2 см у дыяметры, прышываецца да мышцаў вочнага яблыка, забяспечваючы рухомасць iмплантата i на яго накладзенага вочнага пратэза на ўсе кiрункi. Пратэзная лабараторыя Вальтэра прапануе арбiтальныя iмплантаты з розных матэрыялаў (сiлiкону, гiдраксiапацiту, вiякерамiкi i змешаных). Працуючыя тут пратэзiсты спецыялiзуюцца вырабляць вочны пратэз адпаведна поласцi, у якую зашыты iмплантат. Вырабiць вочны пратэз для гэтакай поласцi намнога цяжэй, чым для «пустой». Вочныя пратэзы вырабляюць са шкла i РММА (Polymethyl- methacrylate), аднасценныя i двухсценныя, тонкiя i тоўстыя, а таксама самых незвычайных i найскладанейшых форм. Наступны фактар, якi мае ўплыў на агульны касметычны эфект, гэта стан павека i самой поласцi. Але i гэта магчыма паправiць у пратэзнай лабараторыi Вальтэра, бо тут працуе сертыфiцыраваны хiрург-афтальмолаг, якi павека можа i падняць уверх, i падоўжыць, а таксама павялiчыць цi паменшыць поласць вока. Толькi пры сумесным супрацоўнiцтве ўсёй каманды (пацыент – хiрург — вочны пратэзiст) магчыма дасягнуць найлепшага касметычнага эфекту. Пацыенты, якiя заўжды выбiралi маскоўскiя пратэзы для вачэй, аднак цяпер хацелi б паспрабаваць нешта новае, могуць смела адпраўляцца ў Латвiю i ў пратэзнай лабараторыi Вальтэра з германскiх матэрыялаў i па германскай тэхналогii вырабiць сабе новыя пратэзы. Вы яшчэ i грошы зможаце зэканомiць, бо дарога з Беларусi ў Латвiю будзе карацейшая, чым з Беларусi ў Германiю. Калi вам будзе неабходна, работнiкi лабараторыi дапамогуць аформiць вiзу i зарэзервуюць вам месца ў гасцiнiцы. У нас вас ветлiва прымуць, абагуляць удачы i няўдачы вашага папярэдняга пратэзiравання, а таксама выслухаюць вашы цяперашнiя пажаданнi i саставяць аптымальны план работы. Вы i вашы блiзкiя будзеце задаволены атрыманым вынiкам, i нiхто не будзе сумнявацца, што вашы вочы ёсць i застануцца люстэркам вашай душы. Наш адрас у Рызе i магчымыя кантакты:
вул. Ледургас, 16,
Рыга, LV-1034, Латвiя
Тэл.+371 7394563.        
Тэл/факс +371 7392374
e-mail:info@vpl.lv ww.vpl.lv
Кантакты ў Мiнску:
Krasilnikova Viktorija Leonidovna
Дацэнт кафедры афтальмалогii БелМАПО
Тэл.: 240-10-77
*** P.S. Разам з тым вы зможаце агледзець Рыгу,Юрмалу iншыя мясцiны, бо ў Латвii шмат што стала больш прыгожым i дастойным вашай увагi.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter