Аб лесе замовіце слова

Сёння Беларусь адзначае Дзень лесу, заснаваны ААН у 1971-м

Сёння ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень лесу, заснаваны па ініцыятыве ААН у 1971 годзе і прызначаны павысіць узровень ведаў жыхароў планеты аб важнасці лясных экасістэм, іх абароне і аднаўленні.

Для нашай краіны, амаль 40 % тэрыторыі якой пакрыта лясамі, гэта адно з самых значных прыродных багаццяў. Лясістасць дасягнула максімальнага значэння больш чым за стогадовы перыяд назіранняў, павялічыўшыся з пасляваенных гадоў практычна ў два разы: з 21,5 % да 39,1 %, і працягвае расці.

Лясная гаспадарка краіны — галіна рэальнага сектара эканомікі, якая дынамічна развіваецца і вырашае важныя дзяржаўныя задачы аховы, абароны і ўзнаўлення лясоў, рацыянальнага выкарыстання гэтага рэсурсу, забяспечвае эканамічную, экалагічную і харчовую бяспеку краіны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter