…А веласіпед — зімой

Аматары актыўнага ладу жыцця рыхтуюцца да вясныАктывісты аб’яднання “Мінскае роварнае таварыства” ў адпаведнасці з вядомым выслоўем рыхтуюцца да веласезону. Яны лічаць: сярод гараджан большае велааматараў, і варта вырашаць іх праблемы. Развіваць сетку адпаветных майстэрань, дарожак, пунктаў пракату і нават міжсезоннага зберагання двухколавага транспарту.
Аматары актыўнага ладу жыцця рыхтуюцца да вясны
Актывісты аб’яднання “Мінскае роварнае таварыства” ў адпаведнасці з вядомым выслоўем рыхтуюцца да веласезону. Яны лічаць: сярод гараджан большае велааматараў, і варта вырашаць іх праблемы. Развіваць сетку адпаветных майстэрань, дарожак, пунктаў пракату і нават міжсезоннага зберагання двухколавага транспарту. Фарміруецца культура гарадскога веларуху, і тыя, для каго ровар стаў важным фактарам жыцця, ужо могуць на прававой аснове вырашаць супярэчнасці з пешаходамі і ўдзельнікамі аўтаруху. На гэтыя і іншыя тэмы вялася “велагаворка” на круглым стале “Мінск-веласіпедны: што ёсць сёння і пра што марым?” Яго вёў старшыня праўлення аб’яднання Яўген Харужы.
Гаварылі пра стварэнне камфортных умоваў для веларуху, велапарковак. Згадвалі вулічныя бардзюры: з-за іх не заўсёды зручна “веларухацца” па тратуарах. Выказваліся ідэі па распрацоўцы веламаршрутаў “для ўсіх і кожнага”, арганізацыі велаэкскурсій па горадзе і за яго межы для гасцей Мінска, у тым ліку і пад час маючага адбыцца Чэмпіяната свету па хакеі-2014.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter