У Глыбоцкай стаматалагічнай паліклініцы пасля рэканструкцыі абноўлена ўсё абсталяванне

Аўтобус то ідзе, то няма, а есці нечым

У Глыбоцкай стаматалагічнай паліклініцы пасля рэканструкцыі абноўлена ўсё абсталяванне.
Былы калгасны брыгадзір, пенсіянерка Лідзія ІВАШКЕВІЧ з вёскі  Зацяклясце Лепельскага раёна нават яблык не магла адкусіць. Урэшце звярнулася ў Лепель у зубапратэзны кабінет. Там ёй зрабілі ўсё, што патрэбна, і пасля такога добрага лячэння стала яна і мужа Уладзіміра ўгаворваць зрабіць тую ж аперацыю. Ён спачатку аднекваўся. Але жонка настаяла, і, па яе прызнанні, потым сама не рада была:

Стаматалагічная паліклініка ў Глыбокім: зубныя тэхнікі Вікторыя ПІСКУНОВІЧ і Валянціна ЛЯШОНАК.— Чалавеку 82 гады. Здороўе не тое. А давялося ездзіць у зубапратэзны кабінет разоў сем ці восем. Аўтобус то ідзе, то няма яго. Урача да таго ж на нейкія курсы выклікалі. І як пачалі ўстаўляць зубы ў кастрычніку, то толькі ў снежні завяршылі.

У інваліда першай групы Марыі Ананька з вёскі Жабінка Глыбоцкага раёна так аднойчы забалелі зубы, што жанчына месца сабе не знаходзіла. Урач раённнай стаматалагічнай паліклінікі Святлана Казак прыехала да яе і дома выдаліла зубы, якія перашкаджалі ўстаўцы пратэзаў. Потым у зубапратэзным кабінеце прымеркі і падгонкі  зрабілі за адзін дзень. У іншым выпадку давялося б наведвацца тройчы.

У Глыбоцкай стаматалагічнай паліклініцы пасля рэканструкцыі абноўлена ўсё абсталяванне. Тут нават ёсць свой цэх ліцця, што дазволіла скараціць усю зубную «працэдуру» да двух тыдняў. Раней заказы вазілі ў Віцебск.

Стаматалагічныя кабінеты ёсць у аграгарадках Ломашы, Псуя, Падсвілле, Дзеркаўшчына.

Паслугі ў зубапратэзным аддзяленні паліклінікі аказваюць на платнай аснове. Звычайная каронка, напрыклад, каштуе каля ста тысяч. Выключэнне зроблена для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў першай і другой групы.

У мінулым годзе зубы зрабілі  902 жыхары Глыбоцкага раёна. Прычым 432 чалавекі — з вёскі.

Сейчас около 40 процентов стоматологического оборудования требует замены. В то же время современная стоматологическая помощь оказывается практически во всех учреждениях. У нас есть хорошие установки и в сельских врачебных амбулаториях, и в крупных клиниках. Говорить о том, что на селе плохо, а в городе лучше, не стоит. Одни и те же материалы применяются как на ФАПах, так и в республиканской поликлинике.

saulich@bk.ru

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter