ДЗЯВЯТЫ раз завітаў на Рудабельшчыну Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”

900 артыстаў стануць карагодам у Акцябрскім

ДЗЯВЯТЫ раз завітаў учора на Рудабельшчыну Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Пачаўся ён у гарадскім парку выступленнем выхаванцаў дзіцячага садка № 2 — самых маленькіх носьбітаў фальклору.



На свята з’ехаліся лепшыя дзіцячыя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, аўтэнтычныя групы і выканаўцы амаль з усіх абласцей Беларусі, а таксама з Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Сербіі, Чэхіі. Радавалі гледачоў і выступленні вядомых гасцей, шчырымі апладысментамі ў першы дзень “Берагіні” сустракалі яны замежных артыстаў, якія здзіўлялі сваім традыцыйным песенным майстэрствам і выклікалі не меншую цікавасць нацыянальнымі строямі. Госці і гаспадары выказалі падзяку тым, хто падтрымлівае фестываль, захоўвае традыцыйнае беларускае мастацтва і самабытны фальклор. 

Акцябршчына ў чарговы раз дэманструе і сваю гасціннасць, і высокі ўзровень падрыхтоўкі арганізацыйна-творчага працэсу. Заўтра ва ўрачыстым карагодзе прымуць удзел больш за 900 самадзейных артыстаў.

Наталля ЕВЕНКА

natalyaevenko@mail.ru

Фота аўтара
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter