І восень не маркота, калі ёсць работа

Назва другога восеньскага месяца паходзіць ад слова “кастрыца”: у гэтую пару сяляне апрацоўвалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.4 кастрычніка прысвятак Пранцішак у каталікоў: “На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка”. З 7 па 14 кастрычніка на Мядзельшчыне Бабіна лета — час жаночай працы на агародах. Таксама варажылі на шчаслівую бабку-павітуху: кожнай з вядомых у наваколлі пупарэзніц “выдзяляўся” пэўны дзень на гэтым тыдні. Калі дзень сонечны, то бабуля, якой ён прысвечаны, мае “лёгкую руку”, роды пройдуць лёгка. У мужчын тыдзень называецца Жалезны: яны змазваюць жалезныя прылады працы, каб не ржавелі.
За кроснамі не засумуеш!Назва другога восеньскага месяца паходзіць ад слова “кастрыца”: у гэтую пару сяляне апрацоўвалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
4 кастрычніка прысвятак Пранцішак у каталікоў: “На Пранцішка зярнят шукае ў полі мышка”. З 7 па 14 кастрычніка на Мядзельшчыне Бабіна лета — час жаночай працы на агародах. Таксама варажылі на шчаслівую бабку-павітуху: кожнай з вядомых у наваколлі пупарэзніц “выдзяляўся” пэўны дзень на гэтым тыдні. Калі дзень сонечны, то бабуля, якой ён прысвечаны, мае “лёгкую руку”, роды пройдуць лёгка. У мужчын тыдзень называецца Жалезны: яны змазваюць жалезныя прылады працы, каб не ржавелі.
9 кастрычніка — Іван Шаптун, Іван Пакроўны або Багаслоў, які “сваты разаслаў”: заканчвалася пара сяўбы азімых, іншых палявых работ, пачыналі ладзіць вяселлі.
За тры дні перад Пакровамі — Пакроўны бацька. На Магілёўшчыне адзначаюць Дзяды, якія тут называюць Пакроўцы. На Вілейшчыне таксама адзначаюць Дзяды, але на працягу тыдня — па чарзе ў розных вёсках. А памянуць нябожчыкаў прыходзяць сваякі з іншых вёсак.
14 кастрычніка — Пакровы або Трэцяя Прачыстая, народнае свята глыбокай восені. Дзяўчаты звязвалі з гэтым святам мары пра замужжа: “Святая Пакрова, пакрый зямлю лісточкам, а мяне, маладую, платочкам”. Што гэта за сімвал? На вяселлі з маладой здымалі вянок і свякроў пакрывала яе галаву платком у знак таго, што пачынаецца новая пара яе жыцця, жаночая.
На тыдні з 14 па 21 кастрычніка ўсе дні размяркоўваліся паміж дзяўчынкамі, якіх ужо прынялі ў дзеўкі: па надвор’і свякрухі вызначалі характар будучых маладух. Калі дзень сонечны, то нявестка будзе ласкавая, прыветная.
Сярод астатніх прысвяткаў месяца выдзяляецца свята млынароў Марцін, 25 кастрычніка. Млынары на Ашмяншчыне адзначалі яго на каменным крузе святочнай трапезай. А на Барысаўшчыне елі гусей: “Марцін святы — губіцель гагаты”. Нядбайных гаспадароў стыдзілі прыказкай: “Хто сее да Лукі (31 кастрычніка), не будзе мець ні хлеба, ні мукі”.

Рэгіна Гамзовіч
На здымку:
За кроснамі не засумуеш!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter