Іван Шамякін у незвычайных ракурсах.

Іван Шамякін: вядомы і невядомы: успаміны, эсэ, аповесць/ уклад.
Т. І. Шамякіна. — Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 272 с.

Здавалася б, пра класікаў нам вядома ўсё. Тым болей — пра тых, хто яшчэ зусім нядаўна быў побач з намі. Але варта зазірнуць у змест зборніка “Іван Шамякін: вядомы і невядомы”, як пачынаеш разумець, што прастора даследавання жыцця і творчасці вялікага таленту — бясконцая, шматабсяжная планета. І ў планеце пад назвай Іван Шамякін многае растлумачвае змешчаная ў зборніку аповесць самога Івана Пятровіча — “Слаўся, Марыя!”. Твор, якім з’яўляецца “гісторыя кахання, любові і жыцця”, пісьменнік прысвяціў сваёй жонцы — Марыі Філатаўне. А напісаў гэтую шчымлівую споведзь пасля таго, як верная спадарожніца пакінула белы свет. Другая частка кнігі — артыкулы, эсэ, нарысы дачкі пісьменніка доктара філалагічных навук Таццяны Іванаўны Шамякінай. Кніга “Іван Шамякін: вядомы і невядомы” бачыцца мне  істотным працягам саміх кніг народнага пісьменніка Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter