І словы, і вобразы…

Вершы і ўрыўкі з прозы Янкі Купалы і Якуба Коласа гучалі ў КішынёвеТворчы вечар, прысвечаны 130-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа, прайшоў у Малдове. Імпрэзу ладзілі сумесна Беларуская абшчына і пасольства Беларусі. А на пачатку творчай сустрэчы адкрылася выстава сяброў Беларускай абшчыны: мастацкія фотаздымкі прадставіла Ганна Мазур, карціны — Вячаслаў Ігнаценка. Творы іх сумеснай экспазіцыі з красамоўнай назвай “Беларусь мая сінявокая” дзіўным чынам пераклікаюцца з мастацкімі вобразамі і паэтычнымі радкамі твораў Купалы і Коласа. Бо на здымках, палотнах адлюстраваны краявіды, дзіўнай прыгажосці куточкі Бацькаўшчыны.
Ганна Мазур і Вячаслаў ІгнаценкаВершы і ўрыўкі з прозы Янкі Купалы і Якуба Коласа гучалі ў Кішынёве
Творчы вечар, прысвечаны 130-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа, прайшоў у Малдове. Імпрэзу ладзілі сумесна Беларуская абшчына і пасольства Беларусі. А на пачатку творчай сустрэчы адкрылася выстава сяброў Беларускай абшчыны: мастацкія фотаздымкі прадставіла Ганна Мазур, карціны — Вячаслаў Ігнаценка. Творы іх сумеснай экспазіцыі з красамоўнай назвай “Беларусь мая сінявокая” дзіўным чынам пераклікаюцца з мастацкімі вобразамі і паэтычнымі радкамі твораў Купалы і Коласа. Бо на здымках, палотнах адлюстраваны краявіды, дзіўнай прыгажосці куточкі Бацькаўшчыны.
Шмат гаварылася на вечарыне пра тое, што творчасць пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ўжо стала інтэрнацыянальнай. “Нездарма ж іх вершы перакладзены на сорак моў свету, — падкрэсліў старшыня Беларускай абшчыны Юрый Статкевіч. — А творы песняроў цікавыя і сёння бадай таму, што нясуць у сабе вялікі зарад патрыятызму, любові да Бацькаўшчыны, народа, роднай зямлі”.
Класікаў беларускай літаратуры ведаюць і шануюць у Малдове. Так, пад час літаратурнай імпрэзы ў Кішынёве шмат гаварылася пра жыццёвыя шляхі і творчасць песняроў, былі паказаны дакументальныя фільмы пра іх. Беларусы чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў Купалы і Коласа, ды і ўласныя вершы, прысвечаныя класікам. А народная артыстка Малдовы Маргарыта Iвануш i спявак Вiктар Навiцкi пранінёна выканалі песні на вершы знакамітых юбіляраў.
У творчым вечары ўдзельнічалі і прадстаўнікі рускай, украінскай, польскай, эстонскай суполак Малдовы. І ўсе адзначалі, як важна зберагаць духоўную спадчыну Беларусі, дзякавалі арганізатарам за магчымасць далучыцца да высокага мастацтва. Напрыканцы гасцей чакаў пачастунак: кожны паспрабаваў смачныя дранiкi і мачанку, якія прыгатавалі жанчыны з беларускай суполкi.

Кацярына Мядзведская
На здымку:
Ганна Мазур і Вячаслаў Ігнаценка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter