І каб праславіў ён імя сваё...

Пяты рыцарскі фэст “Мсціслаў-2012” сабраў аматараў суровай рамантыкі даўніх часоў з Беларусі, Расіі, Украіны і ЭстонііКалі б нават пад старажытным горадам не ладзіліся аніякія імпрэзы, само відовішча палатачнага гарадка, дзе атабарыліся ўдзельнікі фэсту, з максімальным набліжэннем побыту да сярэднявечнага, ды яшчэ блізкасць сівых храмаў Мсціслава — усё стварала неапісальную атмасферу духоўнай прыўзнятасці і захаплення. Увогуле ж сучасных аматараў рыцарскіх часоў на фэст сабралася нямала, больш за 350. Канешне ж, прыйшло шмат і гледачоў.
На рыцарскім фэсце гасцявалі вяльможы з даўніныПяты рыцарскі фэст “Мсціслаў-2012” сабраў аматараў суровай рамантыкі даўніх часоў з Беларусі, Расіі, Украіны і Эстоніі
Калі б нават пад старажытным горадам не ладзіліся аніякія імпрэзы, само відовішча палатачнага гарадка, дзе атабарыліся ўдзельнікі фэсту, з максімальным набліжэннем побыту да сярэднявечнага, ды яшчэ блізкасць сівых храмаў Мсціслава — усё стварала неапісальную атмасферу духоўнай прыўзнятасці і захаплення. Увогуле ж сучасных аматараў рыцарскіх часоў на фэст сабралася нямала, больш за 350. Канешне ж, прыйшло шмат і гледачоў.
Праграма фэсту была цікавай, насычанай, да таго ж яго актыўна падтрымалі ўлады. Прыкладам, у адкрыцці свята ўдзельнічаў памочнік Прэзідэнта Беларусі Генадзь Лаўранкоў. Ён лічыць важным, што рыцарскія клубы на Беларусі прадаўжаюць традыцыі патрыятычнага выхавання моладзі, у аснове якіх — яскравыя прыклады любові да Бацькаўшчыны са старажытных часоў. Рыцарская тэма прывабная і для турыстычнай галіны, развіццю якой на Беларусі надаецца вялікая ўвага.
Віруе жыццё ў рыцарскім палатачным лагеры пад МсціславамНа Замкавай гары, дзе стаіць вялікі камень у памяць пра героя Грунвальдскай бітвы Сямёна Лугвена Альгердавіча, заснавальніка роду князёў Мсціслаўскіх, разгортваліся асноўныя падзеі свята. Шэсце рыцарскіх клубаў, галоўных дзеючых асоб фэсту, узначалілі князь Расціслаў Мсціслававіч і княгіня Анастасія Слуцкая, што ехалі на прыгожых конях. Зразумела, на фэсце праходзілі рыцарскія турніры. А перад пачаткам іх паводле рыцарскай традыцыі ўдзельнікі свята рассеклі ліны-канаты — як сімвал адкрыцця турніраў. Канат, пасечаны на пяць частак, стаў і своеасаблівым прызам для лепшых рыцарскіх клубаў, якія вызначыліся ў фэсце. Ім таксама ўручылі адбіткі Ахоўнай граматы, якія друкавалі там жа, на плошчы, на друкарскім станку.
Адметная рыса фэсту — ускладанне прадстаўнікамі рыцарскіх клубаў кветак на Алеі Славы. Яны ўшанавалі памяць годных людзей Мсціслаўскай зямлі, якія сваімі ратнымі і працоўнымі подзвігамі адстойвалі незалежнасць Радзімы. За тое ж, як вядома, аддавалі жыцці і рыцары.
Як стала вядома, адзін з членаў рыцарскага клуба з Гомеля і яго нявеста з Магілёва ажаніліся толькі напярэдадні фэсту. На фестывальнай сцэне старшыня райвыканкама Васіль Віцюноў павіншаваў пару са знамянальнай падзеяй у іх жыцці, уручыў маладажонам каштоўны падарунак. У адрас іх гучала пажаданне: каб у іх нарадзіўся сын, і далі яму імя Мсціслаў, і каб праславіў ён імя сваё добрымі справа ды ўчынкамі.
Ладзілася на фэсце і навукова-практычная канферэнцыя. На ёй Александр Коласаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Магілёўскага дзяржуніверсітэта імя Аркадзя Куляшова зрабіў цікавае паведамленне. Як сведчаць апошнія археалагічныя знаходкі, першыя пасяленні чалавека на тэрыторыі Мсціслаўскага раёна з’явіліся каля 12 тысяч гадоў таму. Гэта былі паляўнічыя на паўночных аленяў. Удзельнікі канферэнцыі выступілі з ініцыятывай устанавіць у Мсціславе помнік князю Расціславу Мсціслававічу, заснавальніку горада.

Пятро Лодкін
На здымках:
На рыцарскім фэсце гасцявалі вяльможы з даўніны
Віруе жыццё ў рыцарскім палатачным лагеры пад Мсціславам
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter