І гэта яшчэ не кропка

Выдавецкай падзеяй года называюць выхад у свет кнігі “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911—1912”. Каштоўны том прэзентаваўся ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі.Фаліянт з серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” нагадвае стары сямейны альбом, знойдзены дзесьці на гарышчы бабулінай хаты. Гартаючы яго, нібы адчыняеш чароўныя дзверы ды ідзеш у лабірынты мінулага. Дагератыпы беларусаў, сельскіх і гарадскіх краявідаў з калекцыі фотамайстра Ісака Сербава пераносяць нас на 100 гадоў таму. І нібы ажывае тое мінулае, якога не вярнуць, але ў якое можна акунуцца сёння дзякуючы намаганням спецыялістаў з выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.
Выдавецкай падзеяй года называюць выхад у свет кнігі “Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911—1912”. Каштоўны том прэзентаваўся ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі.

Фаліянт з серыі “Энцыклапедыя рарытэтаў” нагадвае стары сямейны альбом, знойдзены дзесьці на гарышчы бабулінай хаты. Гартаючы яго, нібы адчыняеш чароўныя дзверы ды ідзеш у лабірынты мінулага. Дагератыпы беларусаў, сельскіх і гарадскіх краявідаў з калекцыі фотамайстра Ісака Сербава пераносяць нас на 100 гадоў таму. І нібы ажывае тое мінулае, якога не вярнуць, але ў якое можна акунуцца сёння дзякуючы намаганням спецыялістаў з выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” і бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта.
Калекцыя, што ўвайшла ў выданне, налічвае 442 унікальныя фатаграфіі. Гэта плён працы этнографа Ісака Сербава пад час экспедыцыі па Заходнім і Усходнім Палессі. Здаецца мне чамусьці, што на пачатку мінулага стагоддзя рэгіён гэты нагадваў Амазонію: непаўторны “закінуты свет” у цэнтры Еўропы. Вакол бушаваў прагрэс, а на Палессі быццам час спыніўся. Там жылі людзі, якія не толькі не бачылі паравоза: некаторыя нават двухколавы ровар успрымалі як нейкую д’ябальшчыну. Этнограф Сербаў пісаў, што ў першыя дні экспедыцыі спрабаваў выкарыстоўваць гэты транспартны сродак для перамяшчэння па Палессі. Ды мясцовыя сяляне, пабачыўшы дзіўнага, апранутага не па палескай модзе чалавека верхам на гэткай “чартаўні”, разбягаліся ў розныя бакі, адмаўляліся з ім размаўляць. А на двары — 1911 год, па вуліцах беларускіх гарадоў ужо ездзілі аўтамабілі, трамваі, працавалі кінатэатры. У Парыжы святкавалі 10-годдзе адкрыцця метрапалітэна, а для жыхароў Палесся ровар у навіну! Давялося этнографу адмовіцца ад яго, інакш місія была б невыканальная.
Фотаздымкі пададзены ў кнізе з добрым густамЗа тры гады Сербаў наведаў 74 паселішчы. Здымаў змардаваных працай мужчын, жанчын, дзяцей і старых, іхнія курныя хаты, свойскіх жывёл, прылады працы, незвычайныя строі ды “шапкі”. Кожны здымак — з інфармацыйнай запіскай, там не толькі назва мястэчка, дзе даследчык рабіў “фотасесію”, там імёны, прозвішчы і нават рост “мадэляў”. Уразілі мяне здымкі з Давыд-Гарадка: жанчыны насілі — пэўна, па святах — галаўны ўбор, падобны на нейкі афрыканскі цюрбан, а мужчыны — шыракаполыя капелюшы ды аўчынныя шапкі... Цалкам магчыма, што хтосьці зможа знайсці ў кнізе Сербава фатаграфіі сваіх продкаў, памяць пра якіх, магчыма, была страчана за стагоддзе, поўнае рэвалюцый ды войнаў.
Выданне фотаальбома праз 100 гадоў пасля навуковай экспедыцыі Ісака Сербова — як вяртанне з забыцця ўнікальнага пласта найкаштоўнай інфармацыі па айчыннай этнаграфіі, гісторыі і культуры. Да нядаўняга часу нават даследчыкі такога не бачылі. І ёсць надзея, што будуць і новыя падобныя выданні. Як сказала галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” Ларыса Языковіч, выхад у свет фотаальбома Ісака Сербова — гэта яшчэ не кропка ў працы выдавецтва над серыяй “Энцыклапедыя рарытэтаў”. То будзем чакаць новых сюрпрызаў.

Даведка ГР. Ісак Сербаў — этнограф, фалькларыст і археолаг, сапраўдны член Інстытута беларускай культуры, кандыдат гістарычных навук. Нарадзіўся 27 мая 1871 года ў вёсцы Кульшчычы Магілёўскай губерні. Закончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю, а ў 1901-м — Маскоўскі археалагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Мінску. Член Паўночна-Заходняга аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства. З 1923 года — выкладчык, загадчык кафедры этнаграфіі Беларускага дзяржуніверсітэта. З 1929 года — вучоны сакратар кафедры этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Фотаздымкі пададзены ў кнізе з добрым густам
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter