І будзе музыка

У чарговы раз цудоўныя класічныя мелодыі загучаць у БрэсцеХХХV Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Сту-дзеньскія музычныя вечары” пройдзе ў Брэсце 8-12 студзеня. Як паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар музычнага форуму, старшыня абласнога грамадскага аб’яднання “Брэсцкае музычнае таварыства” Лілія Батырава, на юбілейны фестываль у горад над Бугам запрошаны музыканты і вакалісты з 25 краін, сярод якіх прадстаўнікі з Еўропы і СНД, ЗША, Кітаю, Японіі. Чакаецца самае вялікае прадстаўніцтва за ўсю гісторыю фестывалю, у ім паў-дзельнічаюць больш за 700 музыкантаў і выканаўцаў, у ліку якіх больш за 60 салістаў-вакалістаў. Упершыню на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі выступяць прадстаўнікі Даніі, Швецыі, Ямайкі.
У чарговы раз цудоўныя класічныя мелодыі загучаць у Брэсце
ХХХV Міжнародны фестываль класічнай музыкі “Сту-дзеньскія музычныя вечары” пройдзе ў Брэсце 8-12 студзеня. Як паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар музычнага форуму, старшыня абласнога грамадскага аб’яднання “Брэсцкае музычнае таварыства” Лілія Батырава, на юбілейны фестываль у горад над Бугам запрошаны музыканты і вакалісты з 25 краін, сярод якіх прадстаўнікі з Еўропы і СНД, ЗША, Кітаю, Японіі. Чакаецца самае вялікае прадстаўніцтва за ўсю гісторыю фестывалю, у ім паў-дзельнічаюць больш за 700 музыкантаў і выканаўцаў, у ліку якіх больш за 60 салістаў-вакалістаў. Упершыню на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы і музыкі імя Ленінскага камсамола Беларусі выступяць прадстаўнікі Даніі, Швецыі, Ямайкі.
Як і ў папярэднія гады, чакаецца прыезд у Брэст сусветных знакамітасцяў, сярод якіх народны артыст Расіі Захар Брон (скрыпка), народная артыстка Грузінскай ССР, народная артыстка СССР Ліяна Ісакадзэ (скрыпка), народны артыст Кіргізіі Ула-дзіслаў П’яўко (тэнар).
Шмат што на юбілейным фестывалі, як адзначыла Лілія Батырава, будзе ўпершыню. Напрыклад, вялікае дзіцячае прадстаўніцтва. Юныя лаўрэаты міжнародных конкурсаў з Малдовы, Польшчы, Казахстана, Украіны, Літвы, Беларусі. Яны выступяць у сумеснай праграме ў дзень адкрыцця фестывалю.

Вольга Кабяк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter