Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

На XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы былі прадстаўлены кнігі з больш чым 30 краін

Садружнасць кніг

Працавала выстава-кірмаш сёлета з 28 лютага па 4 сакавіка. Месцам яе правядзення стаў адміністрацыйны комплекс па праспекце Пераможцаў, 14 — побач з Палацам Незалежнасці.  Праграма ж мерапрыемстваў, што праходзілі на выставе-кірмашы, заняла амаль 50 старонак.

Якія тэндэнцыі ў развіцці кнігавыдавецкай справы можна было заўважыць? Застаючыся ў катэгорыі “крыніцы ведаў”, кніга ўсё больш імкнецца радаваць вока, усё часцей прэтэндуе на званне элітарнай, ”твора мастацтва”. Прынамсі, кніжкі-брашуры ў шэрых вокладках сышлі ў нябыт, сучасныя тэхналогіі, паліграфія даюць мастакам, дызайнерам вялікія  магчымасці для выяўлення творчых задумак. Але ж галоўнай рухальнай сілай у кнігах застаецца слова.

Зрэшты, слову друкаванаму ўжо хочацца набываць электронныя “крылы”, каб зручней было знаходзіць чытачоў па свеце. Як адзначыў на адкрыцці кніжнага культурна-гандлёвага форуму Міністр інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч, наша краіна мае намер больш актыўна пашыраць электронныя кнігі. А сам спадар Алесь на выставе-кірмашы пабываў і ў якасці... казачніка, меў аўтограф-сесію пад час прэзентацыі кнігі на рускай мове “Шубуршун и его друзья”. Пераклаў жа яго казкі для дзяцей з беларускай на рускую мову Алег Ждан, цудоўна ілюстравала выданне Алена Карповіч, а дапамаглі яму прыйсці да чытача, у тым ліку й расійскага, супрацоўнікі беларускага выдавецтва “Беловагруп” ды вядомага маскоўскага “Планета”.

Іван Іванаў

Голас Радзімы № 10 (3562), чацвер, 15 сакавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter