Па працы і пашана

Передавікоў Магілёўшчыны занеслі на абласную Дошку гонару

У Магілёве аднавілі Дошку гонару.

Звыш дваццаці прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўшчыны, якія паказалі найлепшыя вынікі работы ў мінулым годзе, урачыста занесены на абласную Дошку гонару. Такой павагі ўдастоены таксама больш за трыццаць чалавек — пераможцы конкурсу «Лепшы прадпрымальнік» і лаўрэаты прэміі «Чалавек года».

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік падзякаваў перадавікам за карпатлівую, упартую стваральную працу і пажадаў ім далейшых поспехаў на карысць сабе і дзяржаве. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter