Мальберт каля млына

Колішнія волаты-ветракі ажываюць на жывапісных палотнах мастака Віктара НямцоваПрафесар Акадэміі мастацтваў, аўтар рэльефаў у будынку Белдзяржфілармоніі, вітражоў у Тэатры юнага гледача Віктар Нямцоў ужо доўгі час захапляецца млынамі. Пакінутыя, старыя, яны настолькі натхняюць мастака, што на карцінах выглядаюць як сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры — падобныя на замкі ці палацы. Але ў іх не жывуць прывіды і ведзьмы. Хоць, як прызнаўся сам аўтар на адкрыцці выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі, ён верыць у паданні.
Колішнія волаты-ветракі ажываюць на жывапісных палотнах мастака Віктара Нямцова
У палотнаў мастака Віктара Нямцова — адметная эстэтыкаПрафесар Акадэміі мастацтваў, аўтар рэльефаў у будынку Белдзяржфілармоніі, вітражоў у Тэатры юнага гледача Віктар Нямцоў ужо доўгі час захапляецца млынамі. Пакінутыя, старыя, яны настолькі натхняюць мастака, што на карцінах выглядаюць як сапраўдныя архітэктурныя шэдэўры — падобныя на замкі ці палацы. Але ў іх не жывуць прывіды і ведзьмы. Хоць, як прызнаўся сам аўтар на адкрыцці выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі, ён верыць у паданні. Да млыноў жа ставіцца як да помнікаў мінулага, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. І гэта зразумела. Млыны былі сапраўднымі памочнікамі чалавека — з іх узнікненнем хлеб стаў вырабляцца значна хутчэй. Цяпер жа ветракі — як напамін пра нашу гісторыю.
Вядома, з даўніх часоў млыны натхнялі творцаў. Да іх выявы звярталіся мастакі розных плыняў і стыляў. Сярод іх былі і беларускія пейзажысты Фердынанд Рушыц, Станіслаў Жукоўскі, Віталь Цвірка.
А Віктар Нямцоў і сёння малюе старыя ветракі, будынкі якіх выраблялі раней з дрэва і каменю, а потым і з цэглы. Ён вывучае гісторыю кожнага млына, знаходзіць былыя велічныя выявы млыноў у кнігах і ў архіўных дакументах. І на сваіх палотнах ён па крупіцах вымалёўвае гэтыя волаты, па-майстарску ўпісваючы іх у сучасныя пейзажы. Аўтар сцвярджае, што займаецца гістарычнай маляўнічай рэканструкцыяй. А гэта, між іншым, зусім новы тып краязнаўчага пейзажу.
Дарэчы, на першай “млынавай” выставе мастак прадставіў каля трыццаці жывапісных палотнаў. У большасці сваёй на іх — уяўленні аўтара пра тое, якімі маглі б быць колішнія волаты-ветракі.

Кацярына Мядзведская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter