Абноўкі па-за законам

Махляры зарабілі на перапродажы трыкатажу амаль Br 3 млрд

Амаль тры мільярды рублёў прыбытку атрымалі махляры, якія займаліся перапродажам трыкатажных вырабаў. Па словах намесніка начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Віцебскай вобласці Юрыя Шыракова, арганізаваная група віцябчан наладзіла незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.

Для сваіх афер брат з сястрой выкарыстоўвалі рэквізіты зарэгістраваных у Расіі фірм, ад імя якіх і афармлялі падробныя дакументы. Набывалі яны трыкатажныя вырабы на адным з віцебскіх прадпрыемстваў, разлічваліся наяўнымі грашыма альбо шляхам сустрэчных паставак сыравіны, а пасля прадавалі тавар у суседняй дзяржаве.

Супрацоўнікам УДФР удалося раскруціць махлярскі ланцужок, узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і атрымання даходу ў асабліва буйных памерах. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter