Зярняты на вагу золата

Адзіны ў краіне генетычны фонд раслін сфарміраваны ў ЖодзінеТакую калекцыю мае Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Прычым унікальныя ўзоры культурнай і прыроднай флоры спецыялісты нездарма параўноўваюць з золатавалютным запасам, які “стаіць на варце” харчовай бяспекі краіны.Нядаўна адна з газет правяла апытанне: што можна лічыць нацыянальным здабыткам краіны? Адны пісалі пра багацце нетраў, другія пра золатавалютныя запасы, іншыя пра гістарычныя, архітэктурныя помнікі, беларускія фальклор і літаратуру. Мне ж згадалася міні-сенсацыя пяцігадовай даўнасці, калі ў Егіпце, у нейкім фараонаўскім пахаванні навукоўцы знайшлі зярняты пшаніцы. Некалькі зярнят пасеялі і палілі вадой. І праз некаторы час з зямлі паказаліся зялёныя ўсходы! Тыя лісточкі, а потым і новыя зярняты распавялі навукоўцам не менш, чым антычныя рукапісныя кнігі: і пра смакавыя арыентацыі егіпцян, і пра якасць насення, якое зберагло жыццёвую сілу праз пяць тысяч гадоў!
Фонд генетычных раслін – трывалы падмурак для навуковай працыАдзіны ў краіне генетычны фонд раслін сфарміраваны ў Жодзіне
Такую калекцыю мае Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве. Прычым унікальныя ўзоры культурнай і прыроднай флоры спецыялісты нездарма параўноўваюць з золатавалютным запасам, які “стаіць на варце” харчовай бяспекі краіны.
Нядаўна адна з газет правяла апытанне: што можна лічыць нацыянальным здабыткам краіны? Адны пісалі пра багацце нетраў, другія пра золатавалютныя запасы, іншыя пра гістарычныя, архітэктурныя помнікі, беларускія фальклор і літаратуру. Мне ж згадалася міні-сенсацыя пяцігадовай даўнасці, калі ў Егіпце, у нейкім фараонаўскім пахаванні навукоўцы знайшлі зярняты пшаніцы. Некалькі зярнят пасеялі і палілі вадой. І праз некаторы час з зямлі паказаліся зялёныя ўсходы! Тыя лісточкі, а потым і новыя зярняты распавялі навукоўцам не менш, чым антычныя рукапісныя кнігі: і пра смакавыя арыентацыі егіпцян, і пра якасць насення, якое зберагло жыццёвую сілу праз пяць тысяч гадоў!
Сёння ў свеце налічваецца больш за 1500 генетычных банкаў раслін. Гэта сапраўдныя скарбы. Скажам, адна з найстарэйшых у Еўропе і да таго ж самая багатая ў свеце па відавым складзе калекцыя генетычных раслін пры Усерасійскім інстытуце раслінаводства імя М. Вавілава Сусветным банкам ацэнена ў 8 трыльёнаў даляраў. Золатавалютныя запасы ўсёй Расіі да такой лічбы не дацягваюць. Так што раслінная калекцыя — самая дарагая ўласнасць Расіі. І не выпадкова: бо яна здольная забяспечыць на выпадак нейкага глабальнага катаклізму выжыванне насельніцтва не толькі гэтай краіны.
Пасля распаду СССР доступ навукоўцаў Беларусі, іншых постсавецкіх краін да калекцыйнага фонду быў закрыты. Як вынік — не каардынаваліся работы па зборы, захаванні і абмене ўзорамі генетычных рэсурсаў паміж навукоўцамі. Патрэбна было ствараць нацыянальныя цэнтры. Таму ў 2000 годзе ў Беларусі была распрацавана Дзяржпраграма “Генафонд”, мэта якой была акрэслена канкрэтна: стварыць нацыянальны банк генетычных рэсурсаў раслін. Генафонд стваралі на базе рабочых калекцый дзевяці навукова-даследчых аддзяленняў аграрных і біялагічных навук НАН Беларусі, Белдзяржуніверсітэта і Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. Каардынаваў праект Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве. Цяпер у Жодзіне знаходзіцца адзіны ў краіне генетычны банк раслін, у ім больш за 14 тысяч узораў розных культур. Гэта лепшыя гатункі сельгасраслін, а таксама рэдкіх і знікаючых відаў раслін.
У 2004 годзе на базе цэнтра збудавана спецсховішча, разлічанае на 100 тысяч узораў. “Там ёсць доўга-, сярэдне- і кароткатэрміновыя камеры захоўвання, — расказвае загадчыца лабараторыі генетычных рэсурсаў культурных раслін Цэнтра Ірына Матыс. — Доўга ў нас азначае: захаванне базавай калекцыі на працягу 40 гадоў пры мінус 18 градусах. Недатыкальны запас, які можна параўнаць хіба што з золатавалютным. З сярэднетэрміновай калекцыі ідзе абмен з беларускімі і замежнымі селекцыянерамі. А ў кароткатэрміновым сховішчы — рабочая калекцыя, узоры якой захоўваюцца на працягу года: гэта база для стварэння новых гатункаў культур”. Усе паступленні рэгіструюцца ў электроннай базе, апісваюцца ўласцівасці, гаспадарчая каштоўнасць, карыснасць матэрыялу, што палягчае навукоўцам пошукі інфармацыі.
Назапашаны ў Жодзіне генафонд ужо цікавы не толькі для айчынных селекцыянераў, Беларусь прынята ў інтэграваную сістэму банкаў генаў Еўропы АEGIS. Таму і беларускія селекцыянеры карыстаюцца не толькі навуковай інфармацыяй генетычных банкаў іншых краін, але і насеннем раслін і клеткамі розных культур, што стварае выдатныя ўмовы для вывядзення новых сартоў і гібрыдаў сельгаскультур, захавання і ўзбагачэння культурнай і прыроднай флоры Беларусі.
Дарэчы. Сёлета спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве падрыхтавалі пакет дакументаў аб уключэнні генетычнага фонду гаспадарча карысных раслін у Дзяржаўны рэестр навуковых аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак Беларусі.

Іна Ганчаровіч
На здымку:
Фонд генетычных раслін – трывалы падмурак для навуковай працы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter