Зямля, шчодрая на таленты

У Гомелі ствараецца музей сучасных мастакоў.
У Гомелі ствараецца музей сучасных мастакоў.

Аснову новага музея складуць экспанаты з фондаў карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі, у якіх цяпер налічваецца каля трохсот карцін, выкананых у розных жанрах выяўленчага мастацтва. З іх большая палова — гэта работы гомельскіх майстроў пэндзля.

Мяркуецца, што акрамя выставачнай дзейнасці ў музеі будзе наладжана пошукавая і даследчая праца пра беларускіх мастакоў, якія маюць гомельскія карані.

Між іншым, гомельскія мастакі вядомы не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой. У іх ліку — заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ураджэнка Гомельскага раёна Зоя Літвінава, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў (ён таксама мае гомельскія карані), рэчыцкі мастак Аляксандр Ісачоў і іншыя.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter