Зялёным гарыць святлафор

У Гомелi спаборнiчаюць у майстэрстве супрацоўнiкi ДАI пяцi краiн

У Гомелi спаборнiчаюць супрацоўнiкi ДАI пяцi краiн

ХIII Рэспублiканскi агляд-конкурс прафесiйнага майстэрства супрацоўнiкаў дарожна-патрульнай службы ДАI МУС Беларусi, што завяршаецца сёння ў Гомелi, хоць i мае рэспублiканскi статус, па сутнасцi, з’яўляецца мерапрыемствам мiжнародным. Апрача васьмi каманд, што прадстаўляюць абласныя ўпраўленнi i сталiчную ДАI, спецпадраздзяленне “Страла”, у iм бяруць удзел вартавыя дарожнага руху Лiтвы i Малдовы, Расii i Украiны.

– Бяспека на дарозе – гэта не прыватнае беларускае, расiйскае, лiтоўскае або ўкраiнскае пытанне, – зазначыў начальнiк упраўлення ДАI МУС Беларусi Юрый Лiтвiн. – Таму ўдзел у конкурсе супрацоўнiкаў ДПС – гэта пляцоўка для абмеркавання i абмену вопытам. А павучыцца ў нас ёсць чаму. Да прыкладу, у арганiзацыi дарожнага руху. Большасць дарог у Беларусi, i ў тым няма сумненняў, сёння адказвае сучасным патрабаванням бяспекi. У сваю чаргу, мы многае бяром ад калег з iншых краiн у плане заканадаўства. Так, сёлета ў Беларусi будуць уведзены новыя вадзiцельскiя пасведчаннi мiжнароднага ўзору.

Непасрэдна ж конкурсная праграма, якая сёлета ўключае ў сябе дзесяць дысцыплiн (у iх лiку такiя экстрэмальныя, як стральба падчас руху на аўтамабiлi, службовы бiятлон на перасечанай мясцовасцi, валоданне баявымi прыёмамi барацьбы, хуткаснае манеўраванне на аўто i матацыкле), распачалася ў дзень адкрыцця на ажыўленым скрыжаваннi вулiц Iнтэрнацыя-нальнай i праспекта Ленiна. На iм, дарэчы, шмат гадоў таму з’явiўся першы на Гомельшчыне святлафор. У гэты надвячорак яго наўмысна “адправiлi на перадышку”, а тым часам пра-даставiлi магчымасць 12 камандам праявiць свае здольнасцi ў ручным рэгу-ляваннi дарожнага руху.

– Якiя змены Правiлаў дарожнага руху i акцыi ДАI ў нашай краiне даказалi ўжо сваю эфектыўнасць? – пацiкавiлiся журналiсты ў палкоўнiка мiлiцыi Юрыя Лiтвiна.

— Колькасць аўтатранспарту на дарогах Беларусi толькi ў першым квартале гэтага года павялiчылася на 50 тысяч адзiнак, – адзначыў кiраўнiк Дзяржаўтаiнспекцыi. – Таму мы лiчым правiльнымi меры, прынятыя па абазначэннi ўсiх удзельнiкаў руху – пешаходаў, веласiпедыстаў, паганятых, вознiкаў на гужавых павозках. Якiм чынам гэта зрабiць лепш, даём удзельнiкам конкурсу некаторую самастойнасць: альбо гэта будзе камiзэлька павышанай бачнасцi, або флiкер. Эфектыўнасць сваю даказала i праграма “Мiнус 100”: сёлета праводзiм яе чарговы этап “Разам — за бяспеку дарожнага руху”. Прыемна усведамляць, што комплексныя меры, прынятыя па захаваннi жыцця людзей на дарогах краiны, прыносяць жаданы вынiк: сёлета колькасць загiнуўшых удзельнiкаў дарожнага руху зменшылася амаль на 200 чалавек у параўнаннi з мiнулагоднiм перыядам...

На здымку: у час адкрыцця агляду конкурсу.

Фота: Мiкалай ЖДАНОВIЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter