Зялёнае золата

У лясах Гродзенчыны пачалася нарыхтоўка хвойных шышак

У лясах Гродзенскай вобласцi пачалася нарыхтоўка хвойных шышак.

Да сакавіка бягучага года плануецца сабраць 60 тон сыравіны. Потым яе перададуць у селекцыйна-насенняводчыя цэнтры. А з атрыманага насення выгадуюць сеянцы для пасадкі новых лясоў.

— Плантацыя хвоі ўступіла ў стадыю плоданашэння, — паведаміла інжынер па лесааднаўленні Наталля Раманчук. — З лістапада 2013 года па студзень 2014-га мы атрымалi больш за 6 тон шышак сасны. У іх зборы прымаюць удзел усе жадаючыя, ад школьнікаў да пенсіянераў. Асноўнымі нарыхтоўшчыкамі з’яўляюцца леснікі. Дарэчы, з 2007 года было сабрана больш за 11 тон шышак, з якіх атрымана толькі 100 кілаграмаў насення з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter