Зялёнае святло для ўсходніх варот

Дэлегацыя ўрада i дзелавых колаў Масквы пазнаёмiлася са славутасцямi беларускай поўначы i з самымi цiкавымi  аб’ектамi народна-гаспадарчага комплексу

Гэты тыдзень для Прыдзвiнскага краю павiнен увайсцi ў навейшую гiсторыю пад назвай “маскоўскiя вокны”. Чаму так?

Прадстаўнiчая дэлегацыя ўрада i дзелавых колаў расiйскай сталiцы ў распiсаным па гадзiнах i мiнутах рэжыме знаёмiлася не толькi са славутасцямi беларускай поўначы, але i з самымi цiкавымi  аб’ектамi яе народна-гаспадарчага комплексу — з мэтай паглыблення i пашырэння  ўсебаковага супрацоўнiцтва Паўночнай акругi Масквы з Вiцебскам. 

Ёсць нагода ўдакладнiць, што гэта не першае знаёмства масквiчоў са сваiмi самымi блiзкiмi сябрамi i суседзямi. Той жа Савёлаўскi раён  Паўночнай акругi Масквы супрацоўнiчае з рэгiёнамi Прыдзвiнскага краю ўжо добрых пяць гадоў. У асноўным у накiрунку ўзаемных iнвестыцыйных праектаў, прамысловасцi, сельскай гаспадаркi i харчавання, будаўнiцтва, культуры i мастацтва. Падчас сустрэч масквiчоў з вiцьбiчамi на розных узроўнях неаднаразова называлася лiчба 280 мiльёнаў долараў. Менавiта столькi беларускiх тавараў у валютным адлюстраваннi прасунулася на насычаны маскоўскi рынак. I амаль трэцяя частка названага айчыннага экспарту выпадае на Вiцебскую вобласць. 

Што i казаць, факт прыемны. Але далёка, так бы мовiць, невычарпальны. Якраз з мэтай вывучэння магчымасцей i рэсурсаў далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва праз усходнiя вароты нашай дзяржавы завiталi ў Вiцебск маскоўскiя госцi. Найперш яны азнаёмiлiся з лепшымi таварамi вiцебскiх вытворцаў. I былi шчыра ўражаны iх якасцю i канкурэнтаздольнасцю. Дзякуючы своеасаблiвай  мiнi- ВДНГ  у прасторных залах культурна-дзелавога цэнтра  “Вiцебск”. Тым самым пацвердзiлася народная мудрасць, што лепей адзiн раз пабачыць, чым сто разоў пачуць. 

Урэшце не толькi беларуская прадукцыя мае высокую вартасць у Белакаменнай. Шмат прыкладаў, калi нашы грамадзяне ўсталёўваюцца там на высокiх кiруючых пасадах, у актыўнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi. Кожны з нас можа прывесцi дзесяткi такiх прыкладаў. Насуперак суровай формуле, што “Масква слязам не верыць”. Слязам, магчыма, i не верыць, а вось талентам i дзелавым якасцям спрыяе. 

Яскравае таму пацвярджэнне – прызнанне аднаго з членаў маскоўскай дэлегацыi, кiраўнiка ўправы Савёлаўскага раёна расiйскай сталiцы Раiсы Паўлавай, нашай зямлячкi з Оршы. Дзелавая i адначасова абаяльная жанчына не хавае сваiх прыязных пачуццяў да малой радзiмы. Яна  адзначыла з задавальненнем, што “вiцебскiя калоны” з амаль сотняй грузавiкоў, гружаныя шматлiкiм таварам, сталi прыемнай з’явай на  маскоўскiм рынку. Якасць беларускай  прадукцыi адмысловая i купляецца расiянамi на ўра. 

У названым ужо Савёлаўскiм раёне Паўночнай акругi Масквы адкрылiся чатыры фiрменныя вiцебскiя магазiны. На чарзе яшчэ адно прадпрыемства з трыкатажнымi i баваўнянымi вырабамi ААТ iмя КIМ. Нязменны попыт у масквiчоў маюць нашы мясапрадукты, вырабы з цэльнага i сухога малака, бульба, ягады, iншыя сельскагаспадарчыя тавары i сыравiна. Таму i надалей ёсць дамоўленасць супрацоўнiчаць па ўсiх накiрунках, i на доўгатэрмiновай аснове. Ёсць праект адкрыцця буйнога гандлёвага тавараразмеркавальнага цэнтра з беларускай маркай. Падпiсаны i распрацоўваюцца пагадненнi па самаму шырокаму спектру пытанняў супрацоўнiцтва – у сацыяльнай сферы, будаўнiцтве, культуры i мастацтве... Няхай зялёнае святло на ўсходняй мяжы заўсёды гарыць — незалежна ад прыроднага i палiтычнага клiмату. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter