Віцебскі камбінат шаўковых тканін першым у Беларусі асвоіў выпуск геатэкстылю
Такая незвычайная тканіна прымяняецца пры будаўніцтве дарог, для ўмацавання схілаў і адхонаў, пры вядзенні ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця. У мінулым годзе ў Віцебску было выпушчана больш за 125 тыс. квадратных метраў геатэкстылю, а ў планах бягучага года — ужо каля 700 тыс. квадратных метраў. Акрамя таго, дзякуючы з’яўленню на прадпрыемстве новай нямецкай лініі асартымент тканін тэхнічнага прызначэння будзе пашыраны.
На здымку: ткач Людміла ІВАНОВА і інжынер-праграміст Аляксандр МАРЦІНКЕВІЧ за працай.
Фота: БЕЛТА