Минск
+1 oC
USD: 2.1
EUR: 2.35

Национальная комиссия по правам ребенка будет выезжать в регионы для решения проблемных моментов

Зробім іх шчаслівымі

Учора ва Урадзе прайшло пасяджэнне Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi. Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Iгар Петры­шэнка нагадаў прысутным, што наша краiна пацвердзiла прыхiльнасць да ўдзелу ў глабальных працэсах па стварэнні спрыяльных умоў для жыцця, здароўя i развiцця дзяцей.


Ён звярнуў увагу: дзяржава на сiстэмнай аснове вырашае задачы па паляпшэннi жыцця дзяцей у краiне. Рэалiзуецца Нацыянальны план дзеянняў па паляпшэннi iх становiшча, ахове iх правоў на 2017–2021 гады — трэцi па лiку праграмны дакумент. У ходзе яго рэалiзацыi iдзе паспяховае ўзаемадзеянне з мiжнародным партнёрам — Дзiцячым фондам ААН UNICEF. Дзякуючы гэтаму падыходу наша краiна ўпэўнена замацавалася ў групе дзяржаў з самым высокiм узроўнем чалавечага развiцця i займае 53-ю пазiцыю сярод 189 удзельнiкаў рэйтынгу. У гэтай групе таксама знаходзяцца Расiя, Кiтай, ЗША, Японiя, краiны ЕС... Дзяржаўная палiтыка, якая зараз праводзiцца, у тым лiку па ахове дзяцiнства i мацярынства, дазволiла нашай краiне датэрмiнова дасягнуць Мэт развiцця тысячагоддзя. Сёння ў нас разгорнута маштабная работа па дасягненнi 17 глабальных Мэт устойлiвага развiцця. Больш за палову з iх тычацца iнтарэсаў дзяцей. 

Акрамя таго, Iгар Петрышэнка лiчыць, што членам Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi трэба больш актыўна працаваць у рэгiёнах:

— Перакананы, што ахова правоў i законных iнтарэсаў дзяцей з’яўляецца прыярытэтам у рабоце нашай камiсii. У нас на базе Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi працуе прыёмная Нацыянальнай камiсii па правах дзiцяцi. Але мы будзем практыкаваць выезды членаў камiсii для вырашэння асобных праблем на месцах, як гэта было нядаўна ў Карэлiцкiм раёне. Лiчу, што ўдзельнiкi камiсii павiнны праводзiць прыёмы не толькi ў Мiнску, але i выязджаць у рэгiёны, самi iнiцыіраваць абмеркаванне праблемных пытанняў.

Таксама падчас мерапрыемства абмяркоўвалася справаздача аб выкананнi раней дадзеных даручэнняў. Не абмiнулi i прымяненне абноўленых крытэрыяў прызнання сямейнага недабрабыту. Так, у краiне дэталiзаваны працэдура выяўлення сацыяльна небяспечнага становiшча дзяцей, дзейнасць кожнага дзяржаўнага органа, механiзм узаемадзеяння. Прадугледжана магчымасць законным прадстаўнiкам абскар­дзiць прынятае рашэнне.

Важнай тэмай пасяджэння стала i абарона моладзi ад наркагандлю i выкарыстання наркотыкаў. Iгар Петрышэнка падкрэслiў:

— Мы павiнны выпрацаваць канкрэтныя прапановы аб дадатковых практычных мерах па прафiлактыцы сярод непаўналетнiх распаўсюджвання i спажывання наркатычных сродкаў. Тут неабходна актыўная праца па антынаркатычнай прапагандзе ў сям’i, дзiцячым i маладзёжным асяроддзi, установах адукацыi, культуры, у СМI i iнтэрнэце.

kryzhevich@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...