Зразумелая мова мастацтва Наш балет у Літве прынялі авацыямі

Бясконцымі авацыямі, воклічамі “Брава!”, “Біс!” завяршыўся напярэдадні ў Вільнюсе спектакль Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь “Рамэо і Джульета” ў пастаноўцы Валянціна Елізар’ева, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дасведчаная вільнюская публі-ка доўга не адпускала са сцэны Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета беларускіх артыстаў: букеты і карзіны кветак, апладысменты  гледачоў стоячы  сведчылі, што Вільнюс у захапленні ад балетнага мастацтва суседзяў.
Спектакль “Рамэо і Джульета” быў адным са шматлікіх мерапрыемстваў Дзён культуры Беларусі ў Літве. Білеты на яго былі прада-дзены задоўга да прыезду тэатра, таму тыя, каму не дасталіся месцы, глядзелі на балет стоячы.
Мастацкі кіраўнік балетнай трупы Літоўскага нацыянальнага тэатра оперы і балета Таццяна Седунова падзялілася сваімі ўражаннямі ад пастаноўкі: “Гэты балет — на вышэйшым узроўні! У традыцыях беларускага балета не кідаць свае спектаклі: “Рамэо і Джульета” вельмі даўно ў рэпертуары тэатра, але ўспрымаецца ён свежа і па-ранейшаму заварожвае моцнай энергетыкай, цудоўнай сцэнаграфіяй, гульнёй фарбаў. Прыемна, што прыехаў сам Валянцін Елізар’еў, што гледачоў віталі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын і віцэ-міністр культуры Літвы Юозас Шырвінскас.”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter