Зорны карагод

Адборачныя туры раённага конкурсу “Зоркі над Гайнай” прайшлі ў гэтыя выхадныя на Лагойшчыне.

Адборачныя туры раённага конкурсу “Зоркі над Гайнай” прайшлі ў гэтыя выхадныя на Лагойшчыне.

Традыцыйны конкурс мастацкай самадзейнасці ў гэтым годзе сабраў больш за сотню таленавітых жыхароў раёна. Усяго журы прагледзела каля 60 нумароў у розных намінацыях.

Гэта эстрадны і народны вакалы ва ўзроставых катэгорыях ад 6 да 30 гадоў, аўтарская песня, сучасная  і народная харэаграфія. У выніку 26 нумароў розных жанраў выйшлі ў фінал. Самымі маленькімі фіналісткамі адборачнага тура конкурсу сталі шасцігадовая Насценька Касьянава з Лагойска і сямігадовая Ангеліна Кавальская з Плешчаніц. Фінал спаборніцтва запланаваны на 22 снежня. Ён пройдзе ў Доме культуры аграгарадка Гасцілавічы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter