Поэт Алесь Ставер написал песню про полесских журавлей в Грузии

Золак над апошняй магiстраллю

Каб любiць Беларусь нашу мiлую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць.

Усе ведаюць гэтую цудоўную песню на музыку Iгара Лучанка. На слыху i iншыя — «А мне ў шчасце верыцца», «Беларусачка», «Нарачаначка», якiя там‑сям успрымаюцца як народныя. Але ў гэтых песень ёсць аўтар — паэт Алесь Ставер, якому сёння споўнiлася б 90 гадоў.


Давайце згадаем некаторыя факты з яго бiяграфii.

1. У дзяцiнстве патрапiў у фашысцкi палон

Алесь Ставер нарадзiўся ў вёсцы Маргавiца Докшыцкага раёна ў сям’i сялянаў Сяргея Макаравiча i Крысцiны Пятроўны Ставераў. Калi пачалася вайна, яму было дванаццаць. Давялося разам з роднымi ўцячы ў партызанскую зону. Вясной 1944‑га падчас адной з блакадаў Алесь згубiўся. Яго бацька i браты загiнулi, а Алеся злавiлi немцы. Хлопчыка вывезлi ў Германiю, дзе ён спазнаў усе жахi палону. Пра гэта ён напiша раман «Пад канвоем».

2. Збiраўся стаць шафёрам

Алесь вяр­нуўся ў родную вёску ў 1945‑м. Давялося шас­нац­ца­цi­га­до­вым са­дзiцца за парту з шасцiкласнiкамi. Пасля школы хлопец настроiўся працаваць шафёрам. Але мацi Крысцiна Пятроўна бачыла для сына iншы лёс. Да вайны яна была дэпутатам сельсавета, мела дастаткова цвёрды характар i марыла, каб хоць адзiн з трох сыноў стаў «вучоным». Алесь паслухаўся i паступiў у Барысаўскае педвучылiшча  — адтуль была магчымасць ездзiць дадому па ежу на паштовай машыне. Затым скончыў Мiнскi педiнстытут. Працаваў пiянерважатым, настаўнiкам, школьным iнспектарам. Але вершы, якiя пачаў пiсаць яшчэ ў вучылiшчы, сталi лёсам. Першы верш быў надрукаваны ў барысаўскай раённай газеце ў 1949 годзе, а праз дзесяць гадоў з’явiўся паэтычны зборнiк «Золак над Бярозай».

3. Песню «Жураўлi на Палессе ляцяць» напiсаў у Грузii

Падлеткам паэт апынуўся ў нямецкiм палоне. Пасля ён напiша пра гэта раман.
Алесь Ставер успамiнаў, што, калi бацькi прыходзiлi дадому, якiя б нi былi стомленыя, сядалi i спявалi, забыўшыся на ўсё. Так што любоў да песнi  — з дзяцiнства, i вершы яго гучалi музычна, iх ахвотна выкарыстоўвалi кампазiтары. Самую сваю вядомую песню — «Жураўлi на Палессе ляцяць» — Ставер напiсаў у Грузii. Быў з дэлегацыяй пiсьменнiкаў у Тбiлiсi, выступаў з вершамi... Новыя радкi нарадзiлiся, калi ўжо з купленымi бiлетамi спяшаўся на вакзал: «Што iм тыя пагоды паўднёвыя! Што iм пышны платанавы рай, калi клiчуць iх далi сасновыя i азёрны рабiнавы край».

4. Спрабаваў сябе ў дра­матургii

Нейкi час Ставер працаваў за­гад­чыкам лi­таратурнай часткi Белдзяржфiлармонii, потым  — арганiзатарам Бюро прапаганды мастацкай лiтаратуры СП БССР. Пiсьменнiкi мусiлi часта выступаць у працоўных калектывах, ездзiць па ўсёй краiне, гэта аплочвалася. Несумненна, той, хто займаўся арганiзацыяй такiх выступленняў, мусiў сам добра выступаць. Не дзiўна, што паэт паспрабаваў перанесцi свае творы на сцэну — на яго рахунку лiрычная камедыя «Алiмпiяда Салодкая» i «Слова не верабей».

5. Быў дваюрадным братам паэта Юрася Свiркi

Знайшла iнтэрв’ю са стогадовым Сямёнам Ставерам з вёскi Маргавiца, ветэранам Вялiкай Айчыннай вайны. Ён расказваў, што быў настаўнiкам i ў яго вучылiся абодва ягоныя пляменнiкi, два будучыя паэты — Алесь Ставер i Юрась Свiрка. Дачка Юрася Свiркi, Iрына Юр’еўна, пацвердзiла, што браты‑паэты сябравалi, дапамагалi адзiн аднаму. Нават лецiшчы ў iх былi побач.

Любоў да беларускай песнi Алесь Ставер успадчыннiў ад бацькоў‑сялян.

6. Пiсаў для дзяцей

Дзiцячая паэзiя — вельмi складаная пляцоўка, бо дзецi адчуваюць фальш. Алесю Ставеру ўдавалася пiсаць запамiнальныя, меладычныя i шчырыя вершы для дзяцей — iх дасюль выкарыстоўваюць настаўнiкi i выхавацелi.

Як у небе зоркi,
Снег вакол iскрыцца.
Эх, на санках з горкi
Хораша пусцiцца!
Прыбегайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзiм вам санкi,
Санкi‑самакаты.


7. Смерць была нечаканай

Калiсьцi Алесь Ставер марыў працаваць шафёрам. Ён стаў паэтам, але машыны прысутнiчалi ў жыццi. Любiў вадзiць, а паколькi ўзначальваў аддзел прапаганды, ездзiць даводзiлася часта. Вазiў калег‑пiсьменнiкаў... 23 лiпеня 1995 года на трасе пад Мiнскам машына, якой ён кiраваў, патрапiла ў аварыю. Алесь Ставер загiнуў ва ўзросце 77 гадоў.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter