Зноў пасеяла Ульянiца «Лянок»…

Нядаўна пачуў у Вiцебскiм аблспажыўсаюзе прыемную навiну аб тым...

Нядаўна пачуў у Вiцебскiм аблспажыўсаюзе прыемную навiну аб тым, што ў Глыбокiм вось-вось расчынiць дзверы арыгiнальнае гандлёвае прадпрыемства. Прасцей кажучы, спецыялiзаваны магазiн, дзе будзе прадстаўлена ўся прадукцыя Аршанскага льнокамбiната. Над назвай доўга не разважалi. Яна павiнна быць простай, красамоўнай i бачнай яшчэ здалёк. Як у вядомай песнi: «Ох i сеяла Ульянiца лянок…»

Так што ў першы вясновы месяц глыбачане i госцi раёна маюць магчымасць стаць наведваль­нiкамi i пакупнiкамi новага прадпрыемства Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства пад цёплай назвай «Лянок». I гэта, бясспрэчна, удалы праект кааператараў раёна, калектыў якiх узначальвае Марына Толкач. Удалы таму, што на Глыбоччыне вельмi моцная i актыўная структура прыватнага бiзнесу. Дастаткова заўважыць, што тут дзейнiчае 190 прыватных магазiнаў i больш за тры дзесяткi ведамасных прадпрыемстваў гандлю. Таму знайсцi свабодную нiшу дастаткова складана. Аднак глыбоцкiя кааператары не спяць у шапку.

Узяць тыя ж вёскi. Без сiстэмы спажыў­кааперацыi iм не абысцiся. Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi завозяць у глыбiнку толькi выгадны для сябе тавар. А вось кааператары, хоць гэта бывае i стратным, адпраўляюць аўтамагазiны нават туды, дзе жывуць тры-пяць пенсiянераў i нямоглых. У дачыненнi да Глыбоцкага райспажыўтаварыства, то яго 9 аўтамагазiнаў абслугоўваюць 123 населеныя пункты. Кожны з iх (вяскоўцы па-ранейшаму называюць iх аўталаўкамi) забяспечвае пакупнiкоў усiм неабходным, а для кааперацыi прыносiць штомесяц у сярэднiм 40—45 мiльёнаў рублёў выручкi.

Вялiкiя змены прыйшлi ў аграгарадкi. Усе гандлёвыя кропкi там капiтальна адрамантаваны i рэканструяваны. А ў такiх аграгарадках, як Ломашы, Марцыбылiна, Празарокi, Корабы, узведзены новыя гандлёвыя прадпрыемствы спажыўкааперацыi. Паўсюдна ўстаноўлена сучаснае тэхналагiчнае абсталяванне, якое дазваляе i ў вёскi завозiць цэльнамалочныя, мясныя прадукты, паўфабрыкаты i нават марожанае. Практычна асартымент тавараў у аграгарадках не адрознiваецца ад гарадскога. Толькi за два апошнiя гады райспажыўтаварыства скарыстала на развiццё сельскага гандлю каля мiльярда рублёў. I гэта прыярытэтная iнфраструктура будзе i надалей заставацца ў цэнтры ўвагi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter