Зноў месяц май

Рознаю моваю можна гаварыць пра вайну. Галоўнае — праўду.Па-рознаму адзначаюць Дзень Перамогі ў краінах свету. З якога боку ні глянь — гэта ўсё ж была падзея планетарнага маштабу. Не замоўчыш. Аднак, як і ў любой іншай вайне, у 45-м былі пераможцы і тыя, каго перамаглі. Сама Перамога апошніх пакрыўдзіла, прынізіла, асудзіла — таму і доўжацца спробы перапісаць кнігу Вялікай вайны. Перад тварам гісторыі, аднак, важна гаварыць праўду: каб засвоіць урокі мінулага, перадаць у спадчыну дзецям, унукам неацэнны досвед ветэранаў, усяго народа ў доўгім, актыўным супрацьстаянні моцнаму і бязлітаснаму ворагу, які жадаў ператварыць нашу зямлю ў лагер смерці за калючым дротам. Таму ў Беларусі і ладзяцца ў святы сотні розных мерапрыемстваў: на розныя густы, узросты, прыхільнасці. Каб ведалі, памяталі ды не здраджвалі высокім ідэалам Пераможцаў.
Рознаю моваю можна гаварыць пра вайну. Галоўнае — праўду.

Спявае Маргарыта КучукПа-рознаму адзначаюць Дзень Перамогі ў краінах свету. З якога боку ні глянь — гэта ўсё ж была падзея планетарнага маштабу. Не замоўчыш. Аднак, як і ў любой іншай вайне, у 45-м былі пераможцы і тыя, каго перамаглі. Сама Перамога апошніх пакрыўдзіла, прынізіла, асудзіла — таму і доўжацца спробы перапісаць кнігу Вялікай вайны. Перад тварам гісторыі, аднак, важна гаварыць праўду: каб засвоіць урокі мінулага, перадаць у спадчыну дзецям, унукам неацэнны досвед ветэранаў, усяго народа ў доўгім, актыўным супрацьстаянні моцнаму і бязлітаснаму ворагу, які жадаў ператварыць нашу зямлю ў лагер смерці за калючым дротам. Таму ў Беларусі і ладзяцца ў святы сотні розных мерапрыемстваў: на розныя густы, узросты, прыхільнасці. Каб ведалі, памяталі ды не здраджвалі высокім ідэалам Пераможцаў.
З вялікай шматколернай “пераможнай сімфоніі” Мінска мы выбралі асобныя імпрэзы, праекты. У іх, як у люстэрку, адбіваецца супольнае стаўленне нашага грамадства да мінулай вайны, яе ветэранаў, яе жорсткіх урокаў...

Жыццёвае поле Алеся Савіцкага
У мінскай Бібліятэцы №1 імя Льва Талстога прайшла імпрэза “Жыццёвае поле Алеся Савіцкага” — яна ладзілася з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Гісторыя вайны — гэта гісторыя маладосці Алеся Ануфрыевіча, які нарадзіўся ў 1924 годзе. У 41-м хлопец закончыў восьмы клас, у 42-44-х быў у партызанах на Віцебшчыне, ваяваў на фронце да Перамогі. Быў тройчы паранены. Былы партызан-падрыўнік, баец Савецкай Арміі дайшоў да Берліна і пераможна распісаўся на сцяне рэйхстага. Пасля дэмабілізацыі звязаў жыццё з журналістыкай, літаратурай. У яго шмат узнагарод, прычым адна з іх, ордэн Славы, знайшла героя больш чым праз паўстагоддзя. На сустрэчы Алесь Савіцкі дзяліўся з моладдзю ўспамінамі пра вайну.

Дарогамі вайны
Такую назву — “Дарогамі вайны” — мела літаратурна-музычная вечарына ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Яе ўдзельнікі прапанавалі гасцям прайсціся дарогамі вайны: каб глыбей адчуць шчасце заваяванага міру, радасць Вялікай Перамогі. Гучалі вершы, музычныя творы ў гонар народнага подзвігу. Паэтычныя радкі прысвячаліся тым, хто чакаў Перамогу, верыў у яе. Адначасова ў бібліятэцы адкрылася выстава “Беларусь партызанская”. На ёй экспануюцца ўнікальныя дакументы часоў вайны, якія захоўваюцца ў фондах бібліятэкі: насценгазеты, баявыя лісткі, антыфашысцкія бюлетэні, лістоўкі, а таксама кніжныя выданні таго часу. У прыватнасці, гэта кнігі з серыі “Бібліятэка маладога партызана” і “Героі Айчынай вайны”. Экспазіцыя “Новыя кнігі пра вайну” таксама заслугоўвае ўвагі.

Камертон для ўсіх
У актавай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур прайшоў канцэрт “Майскі вальс”, прысвечаны Дню Перамогі. У ім удзельнічалі самадзейныя артысты розных нацыянальнасцяў. Выступалі
ан­самбль армянскага танца “Эрэбу­ні”, ансамбль народнага танца Грузіі “Сонечная Грузія”, салісткі рускага народнага хору імя Нікіцінай, народны хор украінскай песні “Крыніца”. Песні выконвалі таксама Маргарыта Кучук і Наталля Папко, а Гурген Грыгаран граў на дудуку — народным армянскім інструменце. Галоўным жа камертонам для таго, каб мелодыя рознамоўнага канцэрта атрымалася гарманічнай, стала агульная наша Перамога.

Іх фільмы пра вайну
Адметны праект “Мой фільм пра вайну” прэзентаваны ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны”. Гэта фільмы-ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай. Рэжысёрамі, сцэнарыстамі, аператарамі праекта выступілі актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пачаўшы ў ліпені 2013-га, хлопцы і дзяўчаты запісала каля 15 гутарак з ветэранамі. Інтэрв’ю зманціравалі ў ролікі па 20-25 хвілін. Фільмы, дарэчы, будуць даступныя для прагляду ў сацсетках інтэрнэта, анталогію запішуць і на кампакт-дыскі — іх перададуць і ў архіў Беларускага дзяржмузея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура і кіно
У зале Музея гісторыі беларускага кіно рэалізаваны праект “Праўда вайны: літаратура і кіно” — сумесна з Музеем літаратуры. Напарэдадні Дня Перамогі там лад­зіліся прэзентацыі, прысвечаныя пісьменнікам, якія ў творчасці часта звярталіся да тэмы вайны, ішлі паказы фільмаў па іх творах. Можна было пабачыць рукапісы, асабістыя рэчы, узнагароды, фотаздымкі класікаў літаратуры: Івана Шамякіна, Алеся Адамовіча, Васіля Быкава і Віктара Казько. Чатыры дні ішлі фільмы, якія цікавыя і сёння. У праграме ж яны былі пазначаны так: Іван Шамякін: “Вазьму твой боль”; Алесь Адамовіч: “Ідзі і глядзі”; Васіль Быкаў: “Узыходжанне”; Віктар Казько “Сад”.

Іван Іванаў

На здымку:
Спявае Маргарыта Кучук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter