Знiчкi Айчыны

Вілейка — з тых гарадоў, што старажытнасць сваю, быццам самую дарагую каштоўнасць, уводзяць у сучасны свет, аберагаюць і нашчадкам прадстаўляюць як самае галоўнае багацце. І плён ад гэтага ёсць немалы. Мяркую па сваіх уражаннях ад сустрэч з вілейчукамі розных пакаленняў. Ёсць у мяне сябар Толя Наркевіч. Чалавек, для якога гісторыя і блізка не можа стаць прафесіяй. А вось пагаворыш з ім, закранеш вілейскую тэму — дасведчанасць гістарычнага кшталту так і выліваецца з яго, бы з крыніцы бясконцай. А з маладзейшых віляйчан часта сустракаюся з будучым журналістам Сяргеем Макарэвічам. І ад яго і тэмы новыя адкрываю, і веданняў новых пра старажытны горад, старажытны край назбірваю… А што ўжо казаць пра сустрэчы ў самой Вілейцы!..Уся яе гістарычная прастора невыпадковая, яна складваецца з той, здавалася б, простай работы, якую ладзяць у Вілейцы і раёне дасведчаныя краязнаўцы, музейшчыкі, чулыя да даўніны асветнікі.
Вілейка. Марыінская царква. Пачатак ХХ стагоддзяВілейка — з тых гарадоў, што старажытнасць сваю, быццам самую дарагую каштоўнасць, уводзяць у сучасны свет, аберагаюць і нашчадкам прадстаўляюць як самае галоўнае багацце. І плён ад гэтага ёсць немалы. Мяркую па сваіх уражаннях ад сустрэч з вілейчукамі розных пакаленняў. Ёсць у мяне сябар Толя Наркевіч. Чалавек, для якога гісторыя і блізка не можа стаць прафесіяй. А вось пагаворыш з ім, закранеш вілейскую тэму — дасведчанасць гістарычнага кшталту так і выліваецца з яго, бы з крыніцы бясконцай. А з маладзейшых віляйчан часта сустракаюся з будучым журналістам Сяргеем Макарэвічам. І ад яго і тэмы новыя адкрываю, і веданняў новых пра старажытны горад, старажытны край назбірваю… А што ўжо казаць пра сустрэчы ў самой Вілейцы!..Уся яе гістарычная прастора невыпадковая, яна складваецца з той, здавалася б, простай работы, якую ладзяць у Вілейцы і раёне дасведчаныя краязнаўцы, музейшчыкі, чулыя да даўніны асветнікі.

Выпадкова сустрэў у Мінску на турыстычнай выставе вілейскіх музейшчыкаў Валянціну Лапко і Вольгу Коласаву. Пацікавіўся навінамі. Расказалі, што рыхтаваліся да экспедыцыі “Вілія і яе берагі. Па шляхах графа К. Тышкевіча праз 150 год”. Амаль цэлы месяц будзе яна доўжыцца — з 5 чэрвеня да 2 ліпеня. А пачалася ў вёсцы Каменка адкрыццём помніка у гонар 150-годдзя Канстанціна Тышкевіча.

А я ў чарговы раз задумаўся, колькі ж славутых суайчыннікаў звязана з Вілейшчынай. Колькі іх знічкамі адляцела ў веч-насць!.. Нават гетман украінскі Піліп Орлік паходжаннем з вілейскай вёскі Касута. Там усталяваны яму помнік.

А ў фальварку Мар’ян-полле, які цяпер не існуе, Касцяневіцкай парафіі Вілейскага павета нара-дзіўся паэт-дэмакрат Эдвард Жалігоўскі. Першыя свае вершы “Туга”, “З літоўскіх мелодый” ён падпісваў псеўданімам Антон Сава. У 1846 годзе Жалігоўскі надрукаваў антыпрыгонніцкую вершаваную драму “Іардан”. Улады ўжо пасля выдання забаранілі твор. У Пецярбургу польскі паэт-дэмакрат пазнаёміўся з Тарасам Шаўчэнкам. На адным з вечароў наш зямляк прачытаў верш “Да брата Тараса Шаўчэнкі”. А ў вялікага Кабзара неўзабаве з’явіўся верш “Наследаванне Эдварду Саве”. Жалігоўскі з’яўляецца і перакладчыкам твораў Шаўчэнкі на польскую мову. Памёр наш зямляк у Жэневе ва ўзросце 48 гадоў. Там і пахаваны. А ў Вілейцы ёсць вуліца Жалігоўскага. Калі мы ўжо павялі размову пра літаратараў — ураджэнцаў Вілейшчыны, то варта ўзгадаць імя пісьменніка
Касьяна Вясёлага. З біяграфіі яго няшмат звестак дайшло да нашага часу. Вось што, у прыватнасці, піша пра літаратара кандыдат філалагічных навук Янка Саламевіч: “Сапраўднае прозвішча і імя Аўдзей Вікенцій Іосіфавіч… Нарадзіўся ў 1886 г. ў вёсцы Губы Вілейскага раёна. Закончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1905), Віленскі настаўніцкі інстыттут (1910). Працаваў у гарадскіх вучылішчах Вільні і Вілейкі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, загінуў у канцы 1916 г. на руска-аўстрыйскім фронце ў Карпатах…” Касьян Вясёлы — аўтар апавяданняў, вершаў, допісаў, змешчаных у часопісе “Крестьянин”. Напісаў сацыяльна-бытавую драму “Не розумам сцяміў, а сэрцам”, якую часта ставілі самадзейныя тэатры Заходняй Беларусі і пасля смерці пісьменніка.

Хаця і нарадзіўся на Лагойшчыне, самым цесным чынам з Вілейшчынай звязаны і Змітрок Бядуля. У Даўгінаве жыла цётка будучага пісьменніка, і таму Самуіла адправілі на вучобу ў ешыбот, які працаваў ў мястэчку. Частка тае навучальнай установы захавалася і да сённяшніх дзён, служыць мясцовым жыхарам як гаспадарчая пабудова. Праз тры гады, у 1902 г., Плаўнік развітаўся з кар’ерай рабіна. У вольныя хвіліны юнак заносіў у запісную кніжачку скла-дзеныя ім вершы-гімны, прысвечаныя неіснуючай дзяўчынцы Мірыян. Гэтага хапіла для абвінавачвання яго ў здрадзе яўрэйству і выключэння з ешыбота”. І працоўная біяграфія Змітрака Бядулі звязана на самым пачатку з Вілейшчынай: некаторы час ён будзе працаваць настаўнікам у мястэчку Батурына. Цяпер — гэта невялікая вёсачка ў восем двароў, на тэрыторыі Хаценчыцкага сельсавета.

У Вілейскай рускай гімназіі, пачынаючы з трэцяга класа, вучыўся паэт Максім Танк. У вёсцы Варонічы правяла сваё дзяцінства паэтэса Ганна Новік. Вось чый лёс прыняў на сябе ўсе калізіі суровага пераломнага часу. Мяркуйце самі. Нарадзілася ў 1914 годзе ў Аўгуставе былой Сувалкаўскай губерні (сучасная Польшча). У 1932 годзе закончыла сем класаў Куранецкай школы. Працавала батрачкай. Удзельнічала ў нацыянальна-вызваленчым руху. Неаднаразова арыштоўвалася. Два гады, з 1936 па 1938-ы, правяла ў зняволенні ў вілейскім астрозе. Як вызвалілі Заходнюю Беларусь, была абрана дэпутатам Народнага Сходу Заходняй Беларусі. У Вялікую Айчынную — партызанская сувязная.

Пасля вайны спрабавала набыць адукацыю ў Мар’інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Працавала старшынёй калгаса ў вёсцы Варонічы. Моцна хварэла. Займалася літаратурнай творчасцю. У 1961 годзе выдала вершаваны зборнік “Мае вёсны”. “Полымя” друкавала фрагменты яе аўтабіяграфічнай аповесці “Другая сустрэча”. Ліставалася з Максімам Танкам. Памерла Ганна Новік ў 1997 годзе. Ужо пасля яе смерці вілейскія бібліятэкары выдалі невялікую кнігу яе творчай спадчыны.

Жыве і працуе на Вілейшчыне паэт Мікола Кутас. Калегі па працы дапамаглі яму — зараз творца загадвае бібліятэкай у вёсцы Суднікі — выдаць кніжачку вершаў “Перазвоны”. Ёсць там такія радкі:

Там, дзе Вілія змейкаю
Атачыла бары,
Месца клічуць Вілейкаю
З дзён мінулых, старых”.

…З размовы з музейшчыкамі ведаю, што экспедыцыя “Вілія і яе берагі” праходзіць быццам у святле той гісторыка-краязнаўчай памяці, што кнігай “Вілія і яе берагі” пакінуў нашчадкам граф Тышкевіч. Ёсць там і такія словы: “З Вілейкі адплывалі 10 чэрвеня ў 6 гадзін раніцы. Пан Янушэвіч зрабіў малюнак — від горада з боку ракі: убогія халупы, агароды. Вёска, горадам названая…” А сёння Вілейка — сапраўдны горад. Сучасны раённы цэнтр. Са шматпавярховымі дамамі. З сур’ёзнымі прамысловымі прадпрыемствамі. І галоўнае — з людзьмі, якія ведаюць і шануюць сваю гісторыю ў самых розных яе праявах.

Алесь Карлюкевіч

Паштоўка з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter