Знешнi гандаль

Аб’ём знешняга гандлю таварамі за студзень—верасень 2014 года склаў 58,2 млрд. долараў
Аб’ём знешняга гандлю таварамі за студзень—верасень 2014 года (па метадалогіі статыстыкі знешняга гандлю) склаў 58,2 млрд. долараў, у тым ліку экспарт — 28,1 млрд. долараў, імпарт — 30,1 млрд. долараў. Вартасны аб’ём экспарту краіны ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 г. з разліку ў бягучых цэнах зменшыўся на 1,1%, імпарту — на 5,8%.


Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца з краінамі СНД — 1,7 млрд. долараў, з партнёрам па Мытным саюзе і АЭП Расіяй — 4,6 млрд. долараў.

Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам — 0,3 млрд. долараў, такое ж назіраецца па выніках трох кварталаў і з краінамі Еўрапейскага саюза — 1,4 млрд. долараў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter