«Знайшоў» у полі квадрацыкл!

І тады бацька прапанаваў сыну пабыць летам у яго напарнікам на пасьбе кароў.

АРЦЁМ ФЯНЬКО, вучань Кіраўскай СШ Глыбоцкага раёна, вельмі хацеў займець квадрацыкл, але грошай на тэхніку не было

І тады бацька прапанаваў сыну пабыць летам у яго напарнікам на пасьбе кароў.

Хлопец ахвотна пагадзіўся і зарабіў 11 мільёнаў рублёў. Трохі да жаданай пакупкі даклаў бацька. Так юнак здзейсніў сваю мару.

Сваім бацькам-жывёлаводам у час летніх канікулаў актыўна дапамагалі ў рабоце таксама вучні Удзелаўскай і Карабоўскай СШ. Нядаўна пры святкаваннні Дня сельскай гаспадаркі іх узнагародзілі граматамі і грашовымі прэміямі.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter