Знаёмства з мясцовымі паненкамi

У Белавежскай пушчы падлічаць зуброў, а затым і іншых жывёл

У Белавежскай пушчы лічаць зуброў.

Дакладную колькасць лясных веліканаў назавуць пасля 31 студзеня. Спецыялісты мяркуюць, што яна будзе прыблізна такая, як і ў мінулым годзе, — каля 500 асобiн.

— У адрозненне ад іншых капытных гэтых лічаць толькі візуальна, — расказваюць у паляўнічым аддзеле нацыянальнага парку. — У кожным лясніцтве ёсць падкормачныя пляцоўкі, дзе егеры і праводзяць назіранні. Задзейнічана ў гэтай працы каля 116 чалавек. Прычым адзначаюць яны не толькі колькасць лясных веліканаў, але і пол, і ўзрост.

Потым у планах леснікоў падлік аленяў, дзікоў, казуль, ваўкоў, рысяў і іншых жывёл.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter