ТОП-темы

Знаходкі з Полацкай зямлі

21:00, 28 августа 2008
Археолагі прыадкрываюць таямніцы старажытнага храма.

І ў Полацкай Сафіі яшчэ шмат таямніцаўВучоныя Полацкага дзяржаўнага універсітэта завяршаюць першы этап даследавання старажытнага паселішча з астаткамі храма XII стагоддзя. Знаходкі, зробленыя на тэрыторыі, якая прымыкае да культавага будынка, не толькі пацвердзілі пэўнасць гіпотэз гісторыкаў, але і зноў паставілі пад сумненне вядомую па летапісах дату заснавання Полацка — 862 год. Артэфакты, выяўленыя ў гэтым сезоне, па папярэдніх дадзеных, датуюцца VIII стагоддзем. Археолагі выявілі каля 400 прадметаў, вырабленых мясцовымі рамеснікамі, а таксама адзінкавыя прадметы, якія маглі належаць вікінгам — касцяны грэбень і заклёпку ад ладдзі.У бліжэйшы час знаходкі археолагаў будуць адпраўлены на радыевугляродны аналіз, што дазволіць датаваць іх дакладна.

Па меркаванні кіраўніка раскопак, загадчыка кафедры айчыннай і агульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага універсітэта Дзяніса Дука, месца цяперашніх раскопак і рэшткі старажытнага храма з’яўляюцца перспектыўнымі для музеефікацыі і стварэння яшчэ аднаго турысцкага аб’екта.

Дарэчы, першыя археалагічныя раскопкі ў Полацку праводзіліся яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя і мелі выбарачны характар — вывучаліся асобныя гістарычныя аб’екты або месцы Полацка.

Комплекснай праграмай развіцця горада на 2008-2012 гады прадугледжана арганізацыя работы пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі па вывучэнні Полацкай зямлі. Гэта дазволіць праводзіць сістэмную работу па раскрыцці старажытных пластоў у гісторыі.

Дзіяна Курыла

Ирина ОВСЕПЬЯН
Ирина ОВСЕПЬЯН
Институт беспамятства