Знаходкі археолагаў, якія могуць змяніць погляды на мінулае

У Полацку пры раскопках Рагвалодава гарадзішча знойдзены сляды зброевай майстэрні XII стагоддзя.
Па драбніцах археолагі аднаўляюць гісторыю, каб лепей яе ўсвядоміцьУ Полацку пры раскопках Рагвалодава гарадзішча знойдзены сляды зброевай майстэрні XII стагоддзя.

Унікальнасць полацкай знаходкі ў тым, што яна дае ўяўленне аб тым, як вырабляліся пласцінчатыя сярэднявечныя даспехі — самыя каштоўныя, дазволіць якія сабе маглі толькі знатныя воіны.

Па словах кіраўніка раскопак, загадчыка кафедрай гісторыі Полацкага дзяржаўнага універсітэта, кандыдата гістарычных навук Дзяніса Дука, наяўнасць такой майстэрні сведчыць аб высокім прафесіяналізме аружэйнікаў і эканамічным патэнцыяле старажытнага Полацка — аднаго з самых багатых гарадоў Старажытнай Русі.

Падчас цяперашніх летніх раскопак на месцы, якое носіць назву Рагвалодава гарадзішча, археолагі выявілі мноства прадметаў, якія ўяўляюць не толькі гістарычную, але і мастацкую каштоўнасць: ювелірныя і царкоўныя вырабы прыкладна X-XIII стагоддзяў. Навукоўцы знайшлі нават бронзавы кацёл з рэшткамі старажытнай ежы з княжацкай кухні.

“Такой колькасці старажытных рэчаў у адным раскопе навукоўцам яшчэ не даводзілася знаходзіць: на ўчастку 4х11 метраў знойдзена 450 прадметаў”, — канстатаваў Дзяніс Дук.

Па меркаванні навукоўца, знойдзеныя прадметы дазволяць падрабязней апісаць побыт палачан і ўзнавіць больш дакладную архітэктурную планіроўку горада. Так, ужо з упэўненасцю можна гаварыць, што княжы палац на працягу IX-XIII стагоддзяў знаходзіўся менавіта на Рагвалодавым гарадзішчы, а не ля Сафійскага сабора, як напісана ў падручніках гісторыі.

Раскопкі ў Полацку будуць працягнуты. Археолагі выявілі і даследавалі пласт на глыбіні двух метраў і столькі ж ім яшчэ трэба вывучыць на працягу палявога сезону.

Галоўная задача, якая стаіць перад навукоўцамі, — знайсці матэрыяльныя сведчанні існавання легендарнага полацкага князя Рагвалода, які жыў у IX стагоддзі. Пакуль аб ім і яго дачцэ Рагнедзе вядома толькі з пісьмовых крыніцаў.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter