Знакамітыя творцы заўсёды ў пашане

Беларусы Латвіі адзначаюць юбілеі Янкі Купалы і Якуба КоласаТрэці Міжнародны фестываль беларускай паэзіі і песні ў Латвіі прысвячаўся сёлета 130-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа. У розных гарадах і мястэчках краіны — Рызе, Ліепаі, Даўгаўпілсе, Екабпілсе, Рэзекне, Зілупе, Прэйлях, Лудзе, Вілянах, Краславе, Дагдзе — прайшлі святочныя канцэрты. Гучалі беларускія песні на вершы славутых песняроў.
Беларусы Латвіі адзначаюць юбілеі Янкі Купалы і Якуба Коласа
Трэці Міжнародны фестываль беларускай паэзіі і песні ў Латвіі прысвячаўся сёлета 130-м угодкам Янкі Купалы і Якуба Коласа. У розных гарадах і мястэчках краіны — Рызе, Ліепаі, Даўгаўпілсе, Екабпілсе, Рэзекне, Зілупе, Прэйлях, Лудзе, Вілянах, Краславе, Дагдзе — прайшлі святочныя канцэрты. Гучалі беларускія песні на вершы славутых песняроў. Выступалі на фестывалі творчыя калектывы суайчыннікаў — ансамблі “Надзея” з Рыгі, “Паўлінка” з Ліепаі, “Купалінка” і “Ластаўкі” з Даўгаўпілса, “Куток” з Краславы, “Завіруха” з Екабпілса, “Рабінушка” з Прэйляў, “Вярба” з Дагды.
З Мінска ж у госці да латышскіх сяброў прыехаў народны гурт “Вербіца”, якім кіруе таленавіты малады музыка Аляксандр Свірскі. А ў канцэрце ў Даўгаўпілсе ўдзельнічаў народны ансамбль “Цярэшка” з беларускага горада Глыбокае. Паэт Станіслаў Валодзька чытаў вершы, прысвечаныя класікам.
Такія незвычайныя гастролі па краіне доўжыліся больш за тыдзень, і ўсюды артыстаў суправаджала мабільная выстава, якая раскрывала жыццёвы і творчы шлях паэтаў. І ў тых гарадах, дзе праходзіў фэст, да імпрэзы з задавальненнем далучаліся і мясцовыя творчыя калектывы розных нацыянальнасцяў. Так што свята беларускай паэзіі і песні ў Латвіі набыло міжнароднае гучанне.

Яніна Васілеўская, г. Даўгаўпілс, Латвія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter