Знак руху і Сонца

Кола ў культуры ўсходніх славян заўсёды сімвалізавала Сонца, рух і аднаўленне. Здавён рух у часе суадносіўся з колам, казалі — “кола часу”, “кола жыцця”. Крыж (спіцы) у коле (крузе) сімвалізаваў чацвяртное дзяленне, што адпавядала гадавому цыклу — чатыром порам года. Кола вельмі часта прысутнічала ў абрадах і рытуалах. l

 На Масленку на высокай жардзіне мацавалі кола, якое сімвалізавала гадавы цыкл, і пасля гульняў яго абавязкова спальвалі, тым самым як бы паскараючы доўгачаканы надыход цяпла.
* Запаленыя колы былі сімвалам Сонца, якое коціцца па небасхіле, іх пускалі з гары ў дні святкавання летняга сонцастаяння — на Купалле. Колы спальвалі ў купальскім вогнішчы.
* На Гомельшчыне існаваў звычай на Іванаў дзень абкатваць хату і пабудовы колам, затым замацаваць яго на доўгую жэрдку і пакінуць так да наступнага года. Так гаспадар хаты ахоўваў сваю гаспадарку “ад каршака, непрыемных людзей, ад звяр’я...”
* Кола, якое выступала абярэгам гаспадаркі ад нястач, драпежных звяроў і г.д. усталёўвалі на Благавешчанне, на Юрая, на Купалле. Часам гэты абрад выконвалі ў дзень Ушэсця (28 жніўня) — у гонар заканчэння сельскагаспадарчых работ на агародзе і ў полі.
* Кола часта было адным з атрыбутаў лячэбнай магіі і ў час варажбы: праз спіцы кола пераносілі, прасоўвалі, перакідвалі пэўныя рэчы.
* Колы замацоўвалі на дахах хат ці на дрэвах, каб буслам — птушкам — сімвалам шчасця і дабарабыту — было зручна будаваць свае гнёзды.
* У той жа час, кола, якое рухаецца, выклікала насцярожанасць. Існаваў шэраг забарон, звязаных з рухомым колам.
* Напрыклад, незамужняй дзяўчыне забаранялася ставіць нагу на кола, калі яна сядала на калёсы: “інакш, колькі спіц у коле, столькі гадоў не будзе дзяцей”.
* Сала, якім мазалі колы воза, ніколі не давалі сабаку: лічылася, што ён стане шалёным.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter