Значнай падзее – вялікая манета

Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 жнiўня выпускае ў абарачэнне сярэбраную памятную манету “Алiмпiйскiя гульнi 2004 года. Афiны” намiналам 1000 рублёў i вагой каштоўнага металу ў чысцiнi 1000 г. Манета мае дыяметр 100мм, адчаканена якасцю “пруф”, тыраж – 650 штук. На яе адваротным баку размешчаны: у цэнтры на фоне каланады – адлюстраванне элiна на каляснiцы, якi кiруе чацвёркай коней; уверсе – надпiсы ў два радкi “АОНNA” i “АЛIМПIЙСКIЯ ГУЛЬНI”; унiзе – надпiс “2004”. Памятная манета, выпушчаная ў абарачэнне, з’яўляецца законным плацёжным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter