Злачынца сеў за краты

За цяжкія пашкоджанні ўрачу пінчаніну далі чатыры гады калоніі

Чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму і кампенсацыя маральнай шкоды на 40 мільёнаў рублёў — такім стаў прысуд 20-гадоваму пінчаніну за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў урачу цэнтральнай бальніцы Пінска.

Інцыдэнт здарыўся яшчэ напрыканцы 2012 года. П’яны малады пінчанін звярнуўся ва ўстанову з траўмай галавы. Урачы аказалі яму дапамогу, пасля чаго хлопец пачаў весці сябе агрэ¬сіўна. Загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паспрабаваў супакоіць пацыента, але той параніў доктара ў левае вока. Нягледзячы на тэрмінова праведзеную аперацыю, зрок вярнуць не ўдалося. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter