Зiма блукае ў пошуках натхнення...

Лiтаратурнае прадмесце

В рождественские дни даже сугубо прозаические натуры пробивает на поэзию, нелюдимый дядюшка Скрудж одаряет сироток, подсевший на королевское богатство Кай выплакивает волшебный осколок зеркала, типичный горожанин замедляет шаг и пытается рассмотреть сквозь электрический полог мегаполиса звезды... А что уж говорить о поэтах, особенно молодых. Они всегда готовы к романтике... Звезды, снег, свечи, в идеале — горящий камин... Может быть, их стихи помогут и вам ощутить дух Рождества.


Юрась Нераток


Зiмовы раманс

Я прабачэння не прашу — вiны няма.

i не жартую, як звычайна, я — сур’ёзна.

У родным горадзе маiм

чацвёрты дзень стаiць зiма.

i, як калiсьцi, снежна i марозна.

Гартаю згадкi пра мiнулыя гады,

Якiя страчваюць абрысы ў золкiм ранку.

А iскры снежныя блiшчаць,

нiбы крышталiкi слюды,

Сцюдзёны вецер вее калыханку.

i прамiльгне бескампрамiсны напамiн

Напаўзабытай чорна–белай кiнастужкай...

Калi змiрыўся я з зiмой

i перастаў палiць камiн,

Вы прыляцелi лёгкакрылай птушкай!

Мы з вамi сёння ў безразважнасцi ў гасцях:

Два чалавекi на бялютка–зыркiм фоне.

Вы так шукалi цеплынi —

я вас сагрэю на грудзях

i пакармлю цукеркамi з далонi.

Я прабачэння не прашу — вiны няма.

i, шчыра кажучы, яны даўно не ў модзе!

Хай будзе вецер i мароз,

хай не канчаецца зiма,

Хай не сыходзiць снег, хай не сыходзiць...


Мiкола Кандратаў


* * *


Калядны снег злятае на далонь,

У зморшчынках тваiх — яго святло.

Нiбы анёла белае крыло

Нарэшце спаталенне нам дало.

i мы нiбы вяртаемся назад,

Ад сумных недарэчнасцей i страт,

Бы Ева i Адам — у райскi сад,

У свята цудадзейнае Каляд,

Дзе познiх дзён не змелена мука,

Дзе мары серабрацца, як луска,

Ледзь чутна шчасця плешчацца рака,

Дзе — у маёй руцэ твая рука.


* * *


Пра тоеснасць свету i кожнага ў iм,

бы кроплi, люструючы зоры,

азёры нам сведчаць адбiткам сваiм.

На тое, напэўна, й азёры.

Загадка жанчыны ўкладае тамы —

з рабрыны яна цi з раслiны —

ды ў кожнай жанчыне люструемся мы.

На тое, напэўна, й жанчыны.

А сонца на небе — адбiткам Тварца,

законам бясконцае Моўчы

само адбiваецца ў столькiх вачах.

На тое, напэўна, i вочы.

Мiльёны прамоў нарадзi ў галаве —

пры ўсiм не абвергнеш жаданнi

таго меркавання, што створаны свет

трымаецца адлюстраваннем.


Новiк Юлiя


***


Не шукай сябе у вершах, не шукай.

Сёння вершам льецца вечар цераз край.

Замiгцела недзе зорка, не твая.

Захацелася напiцца з ручая.

З ручая самоты вернай i чужой.

Стаць бы раптам каралеўнай за мяжой.

За мяжой маны i смутку, на краю,

Дзе спявае вецер песню мне сваю.

Вершы стукаюцца ў дзверы — не пушчу.

«Вершам можаце не верыць!» — закрычу.

Закрычу i раптам цiха, нi душы.

Не штурхаюць i не просяць — да мяжы.


Усевалад Гарачка

 

* * *


1.

Вершы, што злятаюць з маiх губ,

Як з галiнаў птушкi,

Не крануўшыся нават душы,

Вершы,

Што бяруцца знекуль,

Нiбы з неба снег,

На якi не ступала нага.

Вершы, прыгожыя халодныя вершы.


2.

Вершы,

Нябачныя лётаюць у паветры,

Шукаюць месца,

Куды зручней прызямлiцца —

Дзе на белай паперы

Адарваць сабе крылы.


Маргарыта Аляшкевiч


* * *


На крылах цiшынi злятае снежань,

крадзецца да канапы белы кот —

прыйшоў на пругкiх лапах новы год

i побач лёг глядзець, як лепiць вежы

завея–волатка. Вакол яе вальсуюць

сланяты, не шкадуючы пуант.

Ад ветракоў шалее Расiнант,

мчыць за аблокi, што зiме пасуюць —

на белай шыi мяккiх перлiн нiзка.

А як расчэпiцца, дык паляцяць унiз,

загрукацяць на дах i на карнiз.

Глядзi, мой кот. Вясна яшчэ не блiзка.


Вiка Трэнас


Прыпавесць

Ты, верная,

не спала па начах.

Плылi перад вачыма

карцiнкi з выстаўкi

ўнiз па цячэннi Леты.

Ты ў соты раз заходзiла ў раку,

вылоўлiвала згадкi, а яны

цяклi скрозь пальцы.

Тваё жыццё — то плыткi, то глыбокi сум

плюс сума папярэднiх жыццяў.

Ты, шчырая,

свайго iмя ў газетных загалоўках баялася.

Цi шчасце жыць з распранутай душой?

Яна сатканая з пяшчоты,

бы скура немаўляцi,

i мае дзiўнаваты прысмак

цi то крывi, цi то сакуры. А насамрэч смак вершаў,

бо слова стала тваiм целам.

Ты, чыстая, —

скарбонка

яго пажадных позiркаў,

ледзь заўважных дотыкаў

i няўлоўных подыхаў,

разменьваеш свой свет на медзякi,

не чакаючы падзякi,

толькi таму,

што з глыбiнi яго вачэй

на цябе глядзiць заспаная свабода.


Аксана Спрынчан


* * *


Скрыжаванне са снежнем —

Белым крыжам i чорным.

Скрыжаванне з самотай —

Светлым крыжам i цёмным.

Скрыжаванне з Радзiмай —

Вечным крыжам i буднiм.

Скрыжаванне з сабою —

Белым крыжам i чорным,

Светлым крыжам i цёмным.

Вечным крыжам i буднiм.

i зноўку ратуюць

Каляды.


* * *


З царквы выходжу

ў белую завею...

Сняжынкi. Як працяг

Малiтвы светлай,

А людзi ў чорным,

Чорным.

Чорным,

Чорным.

Як лiтары, што выпалi з нябёсаў

i на зямлi не могуць затрымацца,

Не могуць

У руку, што працягнула,

Не грошы,

А далонь сваю пакласцi.

i падаюць з рукi маёй паперкi,

i нехта ловiць

iх яшчэ ў паветры...

Удзячны Богу,

Вып’е ён гарэлкi,

Руку працягне

З чаркай да кагосьцi

i, можа, скажа тост:

«За разуменне...»


Андрей Тявловский


* * *


Все проходит на белом свете —

Смех и слезы, тоска и боль,

В небе тучи развеет ветер,

Но останемся мы с тобой.

В этом мире, где все непрочно,

Где привыкли сжигать мосты,

Разорвутся круги пророчеств —

Но останемся Я и Ты.

Пусть бездушие нынче в моде,

Пусть удача — в иных краях,

Все пройдет, ибо все проходит.

Но останемся Ты и Я.


Алена Харук


Венера

Вецер чуць кранае зоры,

Месяц — позняе свяцiла...

Ночка лахманы–ўборы

Над зямлёю распусцiла.

Хараство наўкол i толькi,

Нават дух перахапляе,

Зверху свецяць зоры–зоркi...

Колькi ж iх?

А хто там знае?

i сярод начнога ззяння

Бог пакiнуў нам усмешку!

Ёсць адзiн маяк кахання,

Да яго кладу я сцежку.

Нейдзе там ляцiць планета

(Я аб ёй ўспамiнаю)

Багдановiчам успета,

А чаму?

А хто там знае?

Быць ёй сiмвалам кахання,

Той, далёкай нам, Венеры —

Дзiўна, з вечара да рання

Штосьцi свецiць дзеля веры...

Штосьцi свецiць дзеля шчасця,

Аб жыццi напамiнае...

Лепш, калi яна не згасне,

А чаму?

А хто там знае?


Алена Беланожка


Варожана–пераварожана —

Я каву пiла

i воск лiла...

Глядзела ў люстэрка

Насцярожана,

А навокал мяне

Зiма мяла.

Па шыю

Загразнула ў амфiбрахii,

Ад будучых жахаў жадала ўцекчы

i Вялiкую Кнiгу Белай Магii

Без ценю сумнення спалiла ў печы.

Зашапчу на ваду — i ў сваiм адбiтку

iзноў саму сябе не пазнаю...

З мяне не сталася

Варажбiтка,

Ды й вядзьмарка з мяне благая...

Мой лёс прадказаны, наканаваны,

Здаваўся найгоршай з усiх атрут!

А ты з’явiўся, зачараваны,

Пастукаў у дзверы, сказаў: «Я тут».

Моўчкi дзiўлюся на пакутнага...

Як мне цябе — адваражыць?

Лiчы, з сярэдзiны мiнулага лютага

Мой крыштальны шар

Разбiтым ляжыць...

Жывi, як можаш.

Сам сябе адварожыш,

Мне не хапае слоў.

Мне не патрэбны шар.

Коцяцца зоркi па небе,

Бы сотнi крыштальных шароў,

i ў кожнай зорцы

Я назiраю твой твар...


Дмитрий Ермолович–Дащинский


Князёўна

Мне падаецца ноч бясконцай —

Хвiлiны плачуць i гараць,

Нiбыта скроневыя кольцы,

Два тонкiх месяцы блiшчаць.

Хай будзе ранiца знямелай,

I знiшчыць хочацца сябе

У аксамiтах заiнелых,

У футрах, у сваёй вiне.

I рух, i гук — усё ўмоўна.

Ты застаешся без душы...

Мае шыпшынавыя словы,

Не дасягаючы мяжы,

Твой цень адкiдваюць знянацку

i аплаўляюцца ў цяпле.

Я за цябе аддам паўкняства,

Каб ты належаў толькi мне.


Слабость

Когда по сердцу паутиной

Мерцают зимние обиды,

Стекают гордые картины,

Гвоздями прошлого прибиты.

Порой достаточно дыханья,

Внезапного прикосновенья,

И ледяные оправданья

Скользят по коже слёзной тенью.

Но я к театру посторонних

Вот–вот сумею притерпеться,

И, Вашей вверено ладони,

Алеет тающее сердце.


Юрась Ленскi


* * *


Супакоiўся вечар

у марознай цiшы,

i дзiўныя крокi

iмгненняў маны

навокал чуваць,

як адбiткi

на белым люстэрку

чароўнай восенi.

Калядная ноч

з прадчуваннем надзеi

схавала наш дзень,

i рукi завеi,

i горад засне

пад небам матулi

пад зоркамi–кроплямi

сведкамi ночы.


Таццяна Будовiч


* * *


Са мной за кампанiю зноўку адлiга

Шукае нястомна твой вобраз у кнiгах.

...Сняжынкi растануць на цёплых далонях,

бясконцасць чакання iмгненна патоне

ў вачах тваiх колеру хакi аднойчы,

i болей нiчога нiхто не захоча:

нi рызыкi марнай, нi цiхага шчасця

на строме ўтрымаўшыся, долу не ўпасцi.

Нi таннай надзеi, што ўсё яшчэ будзе...

Нiчога не будзе: адлiга i студзень.


Адам Шостак


* * *


Мы чакалi Калядаў з маленства,

Ды нiяк не маглi дачакацца...


Мiхал Анемпадыстаў


Мы чакаем з табою Калядаў,

як звычайна,

як выпадзе снег...

Мы чакаем з табой Нараджэння

Чысцiнi i ласкавай Надзеi...

Бы на дыбачках цiха, празрыста —

Твае крокi здалёк ў цiшынi

я пачую са снега рыпеннем.

Сёння спраўдзiцца ўсё:

спадзяваннi ды нашыя мары.

i з вiхурай зiмовай завеi

нашы свечкi бы патаемных

зорак светлага неба —

адлюстраванне.

i ты будзеш ласкава смяяцца,

бы ў дзяцiнстве, заплюшчыўшы вочкi,

цiхай поўначчу зорак

падарунак мой знойдзеш

тут, пад позiркам елкi Каляднай.

Мы чакаем Жыцця Нараджэння,

але сёлета снегу няма...

Адно — бы па слоце вясновай;

i адбiткаў не бачна

мяккiх крокаў тваiх...

Мы чакаем з табою Калядаў

i iскрыстага белага снегу...


Iгар Клепiкаў


Студзеньскiя сны

Белыя сцягi зiмы...

Толькi хто тут здаецца ў палон?

Мы...

Ланцугамi скаваныя дзён,

Безнадзейна спрабуем размыць

Сон...

Але некалi скончыцца i

Знiкне сам у кружэннi гадзiн

Цi

Ператворыцца ў iншыя сны...

Толькi доўга яшчэ да вясны...

Спi...

Рагнед Малахоўскi


* * *


Зiма блукае ў пошуках натхнення,

Чаканнем апраменьвае настрой.

Наканавана ў пастцы вымярэння

Мне жыць i памiраць — табой адной.

Нiколi не забыць усмешкi лёгкай,

Сусветы душаў нам не паяднаць.

Такi мой лёс: i жыць надзеяй дрогкай,

i шчыра, да бясконцасцi, кахаць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter