Жывыя ветразi «Прэстыжу»

Бытавое абслугоўванне насельнiцтва ў сельскай мясцовасцi многа дзе кульгае не на адну, а на абедзве нагi. А вось былы раённы цэнтр, а цяпер пасёлак гарадскога тыпу Багушэўск Сенненскага раёна ганарыцца развiццём сферы бытавых паслуг. Яна не только не разарылася, як у шэрагу маленькiх гарадкоў, а нават, вобразна кажучы, узнiмае ўсё больш ветразяў. Цяпер у Багушэўску дзейнiчаюць цэх масавага пашыву адзення, атэлье, трыкатажны i панчошна-шкарпэткавы цэхi. Мясцовыя бытавiкi рыхтуюць з мясцовай сыравiны натуральныя сокi, чэшуць воўну, вырабляюць i рамантуюць мэблю, абутак, рознае адзенне i трыкатаж. Бойка абслугоўваюць местачкоўцаў i навакольных сялян уласныя цырульня, фатаграфiя, цэх па рамонце гадзiннiкаў – усяго каля паўтара дзесятка вiдаў карысных сацыяльных паслуг пад жывымi ветразямi КУПБА “Прэстыж”, якiм кiруе Аляксандр Пуцята.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter