В Минске выставляются работы знаменитого художника Энди Уорхола

Жывёлы ў грыме

Не паспелі мы адысці ад навіны, што можам паглядзець скульптуру і графіку іспанскага сюррэаліста Сальвадора Далі, не выязджаючы за мяжу, як у Мінск прывезлі работы Эндзі Уорхала. У выставачнай зале Libra прадстаўлена дзесяць яго твораў з Дзяр­жаўнага Дарвінаўскага музея Масквы. Работы выкананы ў тэхніцы шаўкаграфіі.
Фота  БЕЛТА

Многія ведаюць Эндзі Уорхала як аўтара правакацыйных твораў, аднак пра яго серыю “Выміраючыя віды” чулі далёка не ўсе. Ён стварыў яе ў 1983 го­дзе па просьбе сяброў, абаронцаў дзікіх жывёл Рональда і Фрэйды Фельдман. Серыя прысвечана жывёлам, якія зна­ходзіліся на мяжы вымірання на час стварэння работ. Мы бачым на карцінах амурскага тыгра, афрыканскага слана, арангутана, чорнага насаро­га, зебру Грэві, гіганцкую пан­ду, белагаловага арлана, снежнага барана, драўняную жабу з сямейства квакш, рэдкага матылька.

Цікавасць выклікае тэхніка выканання работ. Эндзі Уорхал выбіраў найбольш натхняючыя фатаграфіі рэдкіх жывёл, а затым экспе­ры­мен­таваў з колерам, накладваючы яго на паперу праз асаблівыя сеткаватыя трафарэты, пласт за пластом. Адсюль яшчэ адна назва серыі — “Жывёлы ў грыме”. Шаўкаграфію Эндзі Уорхала можна паглядзець у Мінску да 19 мая.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter