Жывёлагадоўчы... гарадок

Новы комплекс коштам 9 мільярдаў рублёў узведзены за кароткі тэрмін у сельгасфіліяле РУП «Брэстэнерга», побач з вёскай Зеляневічы Пружанскага раёна.

АКУРАТ пад Новы год адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Хлебам-соллю сустрэлі будаўнікоў ля навагодняй ёлкі тыя, хто будзе працаваць на комплексе. Побач яшчэ будуецца і ферма на 1100 кароў. Адным словам, ужо ў новым годзе тут завершыцца фарміраванне сучаснага жывёлагадоўчага... гарадка з навейшымі тэхналогіямі атрымання прадукцыі!

У той жа дзень, калі адчыніўся комплекс, кіраўнік «Брэстэнерга» Уладзімір Шышко ўручыў навасёлам ключы ад пяці домікаў прысядзібнага тыпу: яны пабудаваны ў Зеляневічах, на вуліцы Садовай, па прэзідэнцкай праграме. Засяліліся ў новыя дамы маладыя сем’і, якія будуць працаваць на жывёлагадоўчым комплексе.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter