Жывы агеньчык грамнічнай свечкі. Ён аберагае дом ад пажару, спрыяе сяўбе і жніву, ахоўвае маладых і парадзіх.

На працягу года існавала некалькі святочных дзён, падчас якіх асвячаліся тыя ці іншыя атрыбуты. Напрыклад, хрышчэнская вада, вербныя галінкі, асвечаны на Спаса мак-відук. Кожны з гэтых свяшчэнных атрыбутаў выконваў ролю абярэга-ахоўніка на працягу цэлага года. Калі ж прыходзіў чарговы (наступны год) дзень асвячэння прадмета, каб надаць яму статус рытуальнага, то папярэдні атрыбут спальвалі або знішчалі. Такім чынам людзі ставіліся і да грамнічнай свечкі (грамніцы). Яна дапамагала, ахоўвала, перасцерагала сям’ю на працягу ўсяго года, а затым нявыкарыстаныя рэшткі пераплаўлялі і змешвалі з воскам для наступнай вырабляемай свечкі.

На працягу года існавала некалькі святочных дзён, падчас якіх асвячаліся тыя ці іншыя атрыбуты. Напрыклад, хрышчэнская вада, вербныя галінкі, асвечаны на Спаса мак-відук. Кожны з гэтых свяшчэнных атрыбутаў выконваў ролю абярэга-ахоўніка на працягу цэлага года. Калі ж прыходзіў чарговы (наступны год) дзень асвячэння прадмета, каб надаць яму статус рытуальнага, то папярэдні атрыбут спальвалі або знішчалі. Такім чынам людзі ставіліся і да грамнічнай свечкі (грамніцы). Яна дапамагала, ахоўвала, перасцерагала сям’ю на працягу ўсяго года, а затым нявыкарыстаныя рэшткі пераплаўлялі і змешвалі з воскам для наступнай вырабляемай свечкі.

У прамежку часу ад адных грамніц да другіх (дарэчы, сёлета, як мы ўжо паведамлялі, Стрэчанне Гасподняе (Грамніцы) у сувязі з раннім пачаткам Вялікага посту пераносіцца з 15 лютага на 14, г. зн. на заўтра) свечка з’яўлялася надзейным магічным амулетам для перасцярогі ўсіх дамачадцаў, гаспадарчых пабудоў, жытнёвага поля. Яе даставалі з-за абразоў, дзе пастаянна захоўвалі, з рознай нагоды.

  • Трымаючы ў руках вербную галінку, грамніцу і чырвонае велікоднае яйка, гаспадыня тройчы абыходзіла карову перад першым выганам у поле. Як толькі збярэцца ўвесь статак, пастухі бралі гэтыя ж самыя атрыбуты і тройчы па сонцы абыходзілі кароў, каб яны не губляліся ў лесе і каб на іх не нападалі ваўкі. Адвячоркам гаспадыня сустракала скаціну з поля з тым жа наборам свяшчэнных рэчаў, гэтым самым замацоўваючы (або закальцоўваючы) распачатае раніцай свяшчэннадзейства.
  • Грамнічную свечку запальвалі тады, калі насыпалі насенны хлеб у мяшкі перад сяўбой і пры засыпанні ў засек першага вымалачанага хлеба, каб захаваць палетак ад граду.
  • Без грамнічнай свечкі ні адна гаспадыня не распачынала жніво.
  • Разгавенне на Каляды пасля шасцітыднёваага Піліпаўскага посту і на Вялікдзень пасля Вялікага сямітыднёвага посту распачыналася з запальвання (як бы своеасаблівага благаслаўлення) грамніцы. Прычым і сам характар гарэння свечкі і кірунак дыму пасля яе тушэння выступалі сімваламі-вешчунамі. Калі на першую калядную куццю свечка пастаянна патрэсквала, то гэта сведчыла аб тым, што летам трэба было чакаць частых грымот і навальніц.
  • Зразумела, што найбольш моцным абярэгам лічылі грамнічную свечку падчас летняй навальніцы. Як толькі гаспадыня пачуе грымоты — папярэджанне аб навальніцы, якая магла нарабіць шкоды, — яна тут жа даставала грамніцу, запальвала яе і ставіла на падаконнік з таго боку хаты, з якога ішла навала.

Грамніцу выкарыстоўвалі і ў кантэксце абрадаў сямейна-родавай накіраванасці:

  • Яе запальвалі у час родаў і пры адпраўленні дзіцяці разам з хроснымі бацькамі да святога хрышчэння.
  • Яна была абавязковым спадарожнікам сватоў, калі яны ішлі сватаць дзяўчыну, калі дружына маладога прыязджала выкупляць маладую, калі вясельны поезд адпраўляўся ў храм да вянца.
  • Свечку давалі ў рукі таму чалавеку, які доўга і цяжка паміраў.

Грамнічную свечку выкарыстоўвалі  і ў па-за абрадавых сітуацыях:

  • Пры першым наведванні  каровы, якая ацялілася або пры першым акоце авечак.
  • Невялічкія кавалачкі свечачнага сплаву ўтыкаліся ў хлеб і даваліся як выключны эфектыўны народны сродак пры лячэнні сурокаў у чалавека і жывёлы.
  • Сплавамі грамніцы падкурвалі малых дзяцей, калі яны палохаліся; калі некага пачынала калаціць ліхаманка або біць эпілепсія, то яго “ачышчалі” святлом і дымам свечкі і адначасова чыталі спецыяльныя замовы.
  • Абкурванне грамніцай выконвалі і тады, калі трэба было пачынаць прасці ніткі, калі закладвалі навой для ручніка або посцілак, калі заканчвалі плесці рыбацкую сетку, калі першы раз апраналі новую вопратку.
  • Калі перад наступнымі грамніцамі ад мінулагодняй свечкі заставаўся зусім маленькі агарак, яго пакідалі і надалей выкарыстоўвалі для розных мэт, як зноў-такі лекавы сродак і адзін з моцных амулетаў. Калі на працягу года свечка выкарыстоўвалася радзей і заставалася яшчэ вялікая частка, то яна дапальвалася ў святыя вечары на Каляды, а затым непасрэдна перад грамніцамі.

У цяперашні час кола людзей, якія трымаюць пчол, звузілася, большасць насельніцтва пражывае ў гарадах, таму сакрэты прыгатавання свечак у дамашніх умовах ведаюць не ўсе. У такім выпадку іх купляюць на грамніцы ў храмах.
Актыўныя змены, якія адбыліся ў вобразе жыцця нашых сучаснікаў, прыводзяць да таго, што ў пэўнай ступені змяняюцца і абставіны, у якіх выкарыстоўваюць і грамніцу. Зараз яе запальваюць у дні нараджэнняў кожнага з членаў сям’і, калі маладых адпраўляюць у ЗАГС, рожаніцу ў раддом і калі нованароджанага прывозяць дадому. Ёю благаслаўляюць хлопца, які ідзе служыць у войска.
Старыя людзі раілі: “Грам-нічную свечку нельга пазычаць, як і агонь, нават у блізкія хаты сваякоў, родным асобам, што жывуць у іншай сям’і”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter