Жывая памяць

Сваякі загінулых у нямецкім палоне выхадцаў з Віцебшчыны даведаліся пра лёс сваіх блізкіх
Сваякі загінулых у нямецкім палоне выхадцаў з Віцебшчыны даведаліся пра лёс сваіх блізкіх.

“Больш за 200 чалавек знайшлі сваякоў — выхадцаў з Віцебскай вобласці, загінулых у лагерах для ваеннапалонных у Нямеччыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”, — гаворыць начальнік падраздзялення ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці Ігар Сівых.

Даведацца пра лёс сваіх блізкіх, якія лічыліся без весткі зніклымі, сваякі змаглі дзякуючы сумеснай працы ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці і германскага грамадскага аб’яднання “Саксонскія мемарыялы”. У адпаведнасці з дамовай паміж КДБ Беларусі і гэтым аб’яднаннем шукаюцца месцы пахаванняў савецкіх салдат — выхадцаў з Беларусі. Яны былі ўзяты ў палон і загінулі ў ваенных канцлагерах на тэрыторыі Нямеччыны, растлумачыў суразмоўца. Сёлета ў красавіку ў мясцовай прэсе былі апублікаваны прозвішчы двух з паловай тысяч жыхароў Віцебшчыны, дадзеныя ўзяты ў архівах вермахта.

Па словах Ігара Сівых, з вялізнага спісу пакуль знайшліся сваякі 145 салдатаў. Прычым званкі паступалі не толькі ад жыхароў рэгіёна. Напрыклад, жыхарка Паўночнай Асеціі, якая прыехала пагасцяваць на радзіму ў Віцебск, адшукала ў мартыралогу імя свайго бацькі, якога яны разам з сястрой адшуквалі амаль шэсцьдзесят гадоў.

Перадача дакументаў сваякам запланавана на пачатак кастрычніка.

Таццяна Багамазава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter