Жывіце ў новым годзе ў мудрасці і згодзе!

Сённяшні святочны нумар, апошні ў 2012-м, мы вырашылі зрабіць для вас, шаноўныя чытачы, пад знакам народнай мудрасці. Прынамсі, назва кожнай старонкі ў ім – беларуская прыказка ці прымаўка.

Сённяшні святочны нумар, апошні ў 2012-м, мы вырашылі зрабіць для вас, шаноўныя чытачы, пад знакам народнай мудрасці. Прынамсі, назва кожнай старонкі ў ім – беларуская прыказка ці прымаўка.

Вядома, беларусы здаўна, пачынаючы нейкую справу, абавязкова звярталіся да вопыту папярэдніх пакаленняў і ўспаміналі народныя традыцыі, прыкметы або выслоўі, з імі звязаныя. Лагічна і ў Новы год звярнуцца да мудрасці нашых продкаў. Усе прымаўкі, якія вы сустрэнеце ў сённяшнім нумары, аб`яднаныя самай вялікай ісцінай, прадчутай і пражытай многімі пакаленнямі беларусаў: калі маеш рукі-ногі, галаву на плячах і, галоўнае, жаданне працаваць, у гэтым жыцці не прападзеш, з любой, нават самай складанай

Менавіта гэтага разумення мы і жадаем вам, шаноўныя чытачы, у новым годзе. Няхай у вас атрымаецца ўсё пачатае, няхай спраўдзіцца ўсё задуманае. Здароўя вам і вашым блізкім, згоды і ладу ў вашых утульных дамах, натхнення і плёну ва ўсіх вашых добрых справах жадае вам ваша

“Народная газета”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter